Пратэктарат
Jump to navigation
Jump to search
Пратэктара́т (лац.: protector - заступнік) - такая форма міждзяржаўных адносін, пры якой адна краіна прызнае над сабой вярхоўны суверэнітэт іншай, перш за ўсё ў міжнародных адносінах, захоўваючы аўтаномію ва ўнутраных справах і ўласную дынастыю правіцеляў.
Прыклады пратэктарату - Індыя Вялікіх Маголаў у 1803-1858, пад пратэктаратам Вялікабрытаніі, Грузія ў 1786-1801 гадах пад пратэктаратам Расіі.
Брытанскімі пратэктаратам таксама былі Бахрэйн, Бечуаналенд (суч. Батсвана), Адэн і інш.
У цяперашні час падабенствам пратэктарата з'яўляюцца «асацыяваныя дзяржавы».