Мальта
| Мальта | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| мальт.: Repubblika ta' Malta англ.: Republic of Malta | |||||
| |||||
|
Дэвіз: «Virtūte et constantia» Доблесцю і сталасцю» |
|||||
| Гімн: «L-Innu Malti» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 21 верасня 1964 года (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйная мова |
Мальтыйская Англійская |
||||
| Сталіца | Валета | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Біркіркара | ||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка, дэмакратыя | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Мірыям Спітэры Дэбона Роберт Абела |
||||
| Дзярж. рэлігія | Каталіцтва | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 316 км² (185-я ў свеце) | ||||
| • % воднай паверхні | нязначны | ||||
| Насельніцтва Мальты | |||||
| • Ацэнка | 452 515 чал. (171-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 1 282 чал./км² | ||||
| ІРЧП (2011) | ▲ 0,832 [1] | ||||
| Валюта | Еўра | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .mt | ||||
| Код ISO | MT | ||||
| Код МАК | MLT | ||||
| Тэлефонны код | +356 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d][2] | ||||
Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (мальт.: Repubblika ta' Malta, англ.: Republic of Malta) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Мальта — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1964 года (з папраўкамі 1974 і 1987). Заканадаўчая ўлада належыць парламенту Мальты, які складаецца з Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў, якая складаецца з 65 дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з Прэм’ер-міністрам.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мальта была заселена прыкладна з 5900 года да н.э.[3], з моманту прыбыцця пасяленцаў, якія паходзяць з еўрапейскіх неалітычных земляробаў[4]. Аб гэтым сведчыць кераміка храмавага компллексу Скорба, якая прыналежала, магчыма сіканам[5].
Беларуска-мальтыйскія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага 1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве.
21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый[6].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Human Development Report 2011 (англ.). United Nations Development Program (2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2012.
- ↑ http://chartsbin.com/view/edr
- ↑ 700 years added to Malta's history(нявызн.). Times of Malta (16 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 January 2023. Праверана 11 January 2023.
- ↑ Ariano, Bruno; Mattiangeli, Valeria; Breslin, Emily M.; Parkinson, Eóin W.; McLaughlin, T. Rowan; Thompson, Jess E.; Power, Ronika K.; Stock, Jay T.; Mercieca-Spiteri, Bernardette; Stoddart, Simon; Malone, Caroline (20 June 2022). Ancient Maltese genomes and the genetic geography of Neolithic Europe. Current Biology(англ.). 32 (12): 2668–2680.e6. Bibcode:2022CBio...32E2668A. doi:10.1016/j.cub.2022.04.069. PMC 9245899. PMID 35588742.
- ↑ A. Mifsud. Palaeolithic Man in the Maltese Islands(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 January 1999. Праверана 8 July 2019.
- ↑ [1]