Галіна Канстанцінаўна Васіленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Канстанцінаўна Васіленка
Род дзейнасці палітык, калгаснік
Дата нараджэння 18 жніўня 1935(1935-08-18)
Месца нараджэння в. Будкі, Нараўлянскі раён
Дата смерці 25 мая 2006(2006-05-25) (70 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

Галіна Канстанцінаўна Васіленка (18 жніўня 1935, в. Будкі, Нараўлянскі раён) — палявод, жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія

З 1960 г. свінарка, з 1966 года загадчык жывёлагадоўчай фермай калгаса «XXII з'езд КПСС» Нараўлянскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса. Член ЦК КПБ ў 1971—1976 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гг.[1].

Ушанаванне памяці

Імя і фатаграфія Галіны Васіленкі ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[2].

Зноскі

  1. а б Василенко Галина Константиновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. Аллея Славы