Нароўля
Горад
Нароўля
| ||||||||||||||||||||||||
Наро́ўля[2] (трансліт.: Naroŭlia) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе ракі Прыпяць. За 125 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск. Насельніцтва 7 910 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Нароўля ўпамінаецца ў XVIII стагоддзі як мястэчка ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства, уладанне Аскеркаў[3]. У 1750—1751 гадах мястэчка стала аб’ектам нападаў украінскіх гайдамакаў.
Каля 1760 года М. Аскерка заснаваў у Нароўлі царкву Яна Багаслова. У 1764 годзе канвакацыйны сойм прызнаў каралеўшчыну(руск.) бел. Нароўля (разам з фальваркамі), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзыя Аскеркі і яго нашчадкаў.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рэчыцкага павета. На 1795 год тут было 37 двароў[3]. У 1800 годзе каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод.
Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у Нароўлі дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца.
У 1909 годзе ў маёнтку Рудакоў адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’і[4]. У якасці пасагу Аляксандра Горват прынесла свайму мужу Станіславу Ваньковічу значны маёнтак Нароўля, які стаў належаць Ваньковічам да канца 1917 г.[5].
З 1913 года пачала працаваць кандытарская фабрыка.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
З 1917 года ў складзе Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нароўля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР.
У 1924 годзе Нароўлю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна (у 1962—1965 гадах у Ельскім раёне) Мазырскай акругі.
У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу, помнік архітэктуры XIX ст.[6] 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і ўвайшло ў склад Палескай вобласці (з 1954 года ў Гомельскай вобласці).
У Другую сусветную вайну з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 года Нароўля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 1971 года паселішча атрымала статус горада[7]. Нароўля пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, частка насельніцтва пераселеная.
20 верасня 1998 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Святога Крыжа[8].
- Мястэчка на старых здымках
Каталіцкая капліца
Студня і стайні
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XVIII стагоддзе: 1795 — 139 чал.[3]
- XIX стагоддзе: 1885 — 452 чал.[9]; 1897 — 1,1 тыс. чал.
- XX стагоддзе: 1941 — 4,7 тыс. чал.; 1959 — 4,8 тыс. чал.; 1970 — 6,6 тыс. чал.; 1991 — 10,8 тыс. чал.; 1998 — 7,1 тыс. чал.[10]
- XXI стагоддзе: 2004 — 8,0 тыс. чал.; 2005 — 8 329 чал.; 2006 — 8,5 тыс. чал.; 2008 — 8,4 тыс. чал.; 2009 — 8110 чал.[11]; 2016 — 7929 чал.[12]; 2017 — 7910 чал.[13]; 2018 — 8046 чал.[14]
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
У 1981 годзе створаны праект дэталёвага плана цэнтра Нароўлі. Асноўныя вуліцы горада забудоўваюцца 2—5-павярховымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка падзяляе горада на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Працуюць ААТ «Чырвоны Мазыранін», Даччынае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нараўлянскі завод гідраапаратуры», ДСЛГУ «Нараўлянскі спецлясгас». Маецца гасцініца[15].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Нароўлі працуюць 3 сярэднія школы, 4 дашкольныя ўстановы.
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе гарадская бальніца.
Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей, дом культуры, кінатэатр. Выдаецца раённая газета «Прыпяцкая праўда».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Забудова гістарычная (канец XIX ст.; фрагменты)
- жылы дом (2-я пал. XIX ст.) па вул. Кастрычніцкай, 12 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000535
- Могілкі іўдзейскія
- Палацава-паркавы комплекс Горватаў (XIX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000536
- Брацкая магіла (1943) па вул. Кастрычніцкай —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000537
- Стаянка перыяду мезаліту — бронзавага веку (9 — 1 тысячагоддзі да н.э.) на усходняй ускраіне, на правым беразе р. Прыпяць, на двух баках яра, паміж старыцамі, урочышчы Баравіца, Піваварава —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000538
- Помнік выселеным вёскам
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца (XIX ст.)
- Сінагога (XVIII ст.)
- Царква Святога Апостала Яна Багаслова (1760)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Рафал-Алаіз Антоніевіч Аскерка (1708—1767), мазырскі маршалак, багрымавіцкі староста, уласнік Нароўлі
- Даніэль Ігнатавіч Горват (1811—1868), уласнік Нароўлі
- Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935), уласнік Нароўлі
- Давід Рыгоравіч Сімановіч (1932—2014), беларускі паэт, перакладчык
- Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943), уласнік Нароўлі, сенатар (1928—1935) Польшчы, віцэ-старшыня Начальнай рады арганізацый землеўласнікаў (1936)
- Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка (1952—1981) — актывіст беларускамоўнага самвыдату ў 1970-х гг.
- Мікалай Уладзіслававіч Смольскі (1905—1976), беларускі батанік, акадэмік НАН Беларусі
- Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951), беларускі гісторык
- Майсей Лейвікавіч Співак (1919—1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 348. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
- ↑ Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 140—148.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 442.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Нароўля Нараўлянскага раёна і Чачэрск Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 31 (1333).
- ↑ Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
- ↑ Jelski A. Narowla // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 917.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 296.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нароўля
Геаграфічныя звесткі па тэме Нароўля на OpenStreetMap
- Палацавы комплекс Горватаў ў Юркавым куточку