Кліменцій Піліпавіч Сцепанчук
Выгляд
Кліменцій Піліпавіч Сцепанчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 2016 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Кліменцій Піліпавіч Сцепанчук (25 кастрычніка 1932, Мінск — 16 лістапада 2016) — беларускі спецыяліст у галіне электратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1956; аспірантура, 1964).
Працаваў на заводзе «Красный Октябрь» (Валгаград; 1956—1961), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1964—2006, энергетычны факультэт, дацэнт кафедры «Тэхніка высокіх напружанняў», з 1987 — кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі», з 1994 — прафесар кафедры «Электрычныя станцыі»).
Навуковыя інтарэсы: тэхніка высокіх напружанняў; разлік, канструяванне і эксплуатацыя высакавольтнай ізаляцыі машын і апаратаў; электрычная ізаляцыя; экалагічныя праблемы высакавольтнай тэхнікі.
Бібліяграфія
- Разрушение внутренней высоковольтной изоляции и диагностика ее повреждений (силовые трансформаторы, генераторы с водородным охлаждением) : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.12 / Степанчук Климентий Филиппович. — Санкт-Петербург, 1993.
- Некоторые вопросы, связанные с пробоем и ионизацией в масляной и комбинированной изоляции : автореферат диссертации … кандидата технических наук / К. Ф. Степанчук. — Минск, 1965.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 307. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Літаратура
- Сцепанчук Кліменцій Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 307.
- Степанчук Климентий Филиппович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 160—161.