Энергетычны факультэт БНТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энергетычны факультэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1920
Дэкан Яўген Генадзевіч Панамарэнка
Адрас Мінск, праспект Незалежнасці, 65/2
bntu.by/ef.html

Энергетычны факультэт (ЭФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя энергетычнага факультэта пачынаецца ў 1920 годзе са стварэннем Беларускага політэхнічнага інстытута. Адным з факультэтаў створанага інстытута быў электратэхнічны факультэт, які з’яўляецца папярэднікам энергетычнага факультэта. Факультэт быў створаны для падрыхтоўкі кадраў для рэалізацыі плана ГОЭЛРО.

У 1973 годзе з энергетычнага факультэта быў выдзелены факультэт прамысловай энергетыкі. У 1978 годзе энергетычны факультэт быў зноў падзелены на два факультэты — электратэхнічны і цеплаэнергетычны. У 1986 годзе тры факультэты аб’ядноўваюцца ў адзін пад назвай энергетычны.

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка
  • Цеплавыя электрычныя станцыі
  • Эканоміка і арганізацыя энергетыкі
  • Электразабеспячэнне
  • Электратэхніка і электроніка
  • Электрычныя сістэмы
  • Электрычныя станцыі

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]