Факультэт народных інструментаў БДАМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:09, 23 лютага 2023, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка факультэта | назва = Факультэт народных інструментаў БДАМ | арыгінал = | вну = | эмблема = | памер эмблемы = | выява = | подпіс = | ранейшыя назвы = | міжназва = | дэвіз = | заснаваны = | закрыты = | дэкан = У...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Факультэт народных інструментаў БДАМ
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Дэкан Уладзімір Мікалаевіч Каральчук
Месцазнаходжанне
Адрас Беларусь, г. Мінск, вул. Камуністычная, 9 (навучальны корпус №2), каб. 205

Факультэт народных інструментаў БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі‎.

Гісторыя

Дзейнасць аддзялення народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў 1937 годзе, калі быў адкрыты клас народных інструментаў, у якім спачатку навучаліся некалькі студэнтаў па спецыяльнасцях цымбалы, баян, домра і балалайка.

У 1949 годзе была арганізавана кафедра народных інструментаў, якую ўзначаліў выдатны цымбаліст-віртуоз, заснавальнік беларускай прафесійнай цымбальнай школы, мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага народнага аркестра БССР Іосіф Іосіфавіч Жыновіч, якому пазней прысвоілі ганаровае званне Народны артыст. На педагагічную работу на кафедры былі запрошаны адораныя выпускнікі: Георгій Іванавіч Жыхараў (балалайка, домра), Эльфрыда Мікалаеўна Азарэвіч (баян), Самуіл Львовіч Ратнер (дырыжыраванне). Пасля І. І. Жыновіча кафедрай кіравалі такія вядомыя музыканты, як дацэнт Г. І. Жыхараў і заслужаны дзеяч культуры БССР, прафесар Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (баян). У канцы 1960-х гадоў быў адкрыты клас акардэона, у 1977 годзе — гітары, у 2005 годзе — мандаліны.

Кафедры

  • Кафедра баяна і акардэона
  • Кафедра струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў
  • Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Дэканы

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:БДАМ