Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
Іосіф Іосіфавіч Жыновіч | |
---|---|
![]() Іосіф Жыновіч у казахстанскім горадзе Цеміртау. Люты, 1937 г. | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1974 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музычны педагог, цымбаліст |
Інструменты | цымбалы |
Узнагароды | |
![]() |
Іо́сіф Іо́сіфавіч Жыно́віч (Жыдовіч) (14 мая 1907, в. Арэшкавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, Беларусь — 13 студзеня 1974, Мінск) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог , народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.
У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме.

У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР.
У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе.
У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск.
З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Напісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта».
Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка. У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка.
Зноскі
- ↑ Жинович Иосиф Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье БЕЛТА(недаступная спасылка)
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Славутыя людзі. Талька і наваколлі. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 9 студзеня 2013.
- А. Я. Ракава.. Жыновіч Іосіф . Пуховчане. Марьина Горка on-line. Праверана 24 студзеня 2010.(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Арэшкавічах
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Беларусі
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Цымбалісты Беларусі