Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (БДАМ) | |
![]() | |
Заснаваны: | |
---|---|
Размяшчэнне: | |
Юрыдычны адрас: |
220116, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Сайт: |
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.
У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.
Змест
Будынак[правіць | правіць зыходнік]
Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 г. з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб'ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[1].
Структура ВНУ[правіць | правіць зыходнік]
У склад Акадэміі ўваходзяць:
- 5 факультэтаў
- 24 кафедры
- Магілёўскі філіял
- оперная студыя
- кабінет народнай музыкі
- Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі
Філіялы кафедраў[правіць | правіць зыходнік]
Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Багатыроў — кампазітар, заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі
- Барбара Іванаўна Вержбаловіч — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана)
- Пётр Падкавыроў — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
- Васіль Яхімаў- беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Міхаіл Крошнер — кампазітар, заслужаны артыст Беларускай ССР
- Мікалай Аладаў — кампазітар, педагог, народны артыст Беларускай ССР
- Уладзімір Алоўнікаў — беларускі кампазітар
- Яўген Глебаў — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
- Ігар Лучанок — беларускі кампазітар, народны артыст СССР
- Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар, бацька гітарыста і кампазітара Віктара Смольскага
- Андрэй Мдзівані — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Галіна Гарэлава — беларускі кампазітар
- Вячаслаў Кузняцоў — беларускі кампазітар
- Васіль Раінчык — беларускі кампазітар
- Ядвіга Паплаўская — беларуская спявачка, удзельніца першага складу гурта «Верасы»
- Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар
- Уладзімір Барзоў — паэт, беларускі кампазітар і выканаўца ўласных песень. Пераможца Грушынскага фестывалю (1979). Аўтар дыскаў «Восеньскі сад» (2005), «Дзіўная гутарка» (2007).
- Алег Хадоска — беларускі кампазітар.
- Іосіф Абраміс — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР
- Алег Сонін — беларускі кампазітар.
- Віктар Войцік — беларускі кампазітар.
Выбітныя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Залатароў — кампазітар і педагог, заслужаны артыст РСФСР, вучань М. А. Рымскага-Корсакова, прафесар
- Міхаіл Казінец — дырыжор
- Ганна Зелянкова — харавы дырыжор
- Міхаіл Дрынеўскі — харавы дырыжор
- Віталь Катаеў — дырыжор
- Валерый Шацкі — піяніст
- Ігар Алоўнікаў — піяніст
- Юрый Гільдзюк — піяніст
- Яўген Гладкоў — выканаўца на народных інструментах
- Галіна Асмалоўская — выканаўца на народных інструментах
- Мікалай Сеўрукоў — выканаўца на народных інструментах
- Тамара Ніжнікава — вакалістка
- Ірына Шыкунова — вакалістка
- Людміла Колас — вакалістка
- Віктар Скарабагатаў — вакаліст
- Уладзімір Будкевіч — выканаўца на духавых інструментах
- Генадзь Забара — выканаўца на духавых інструментах
- Віктар Роўда — дырыжор-хормайстар, заг. кафедрай харавога дырыжавання 1963—2007 г.
- Уладзімір Бегуноў — кларнетыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі, прафесар.
- Антон Пятровіч Баначыч
Мастацкія калектывы Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]
- сімфанічны аркестр «Маладая Беларусь»
- камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
- аркестр духавых інструментаў «Фанфары Беларусі»
- аркестр рускіх народных інструментаў
- аркестр беларускіх народных інструментаў
- акадэмічны канцэртны хор
- ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
- ансамбль духавых інструментаў «Сірынкс»
Міжнародныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]
Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі[правіць | правіць зыходнік]
- Міжнародная рада па музычнай адукацыі
- Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
- Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
- Сусветная асацыяцыя цымбалістаў
Замежныя ВНУ, з якімі складзеныя двухбаковыя дамовы[правіць | правіць зыходнік]
- Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага
- Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакова
- Казанская дзяржаўная кансерваторыя імя М. Г. Жыганава
- Літоўская акадэмія музыкі і тэатра
- Эстонская акадэмія музыкі і тэатра
- Акадэмія музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве,
- Акадэмія музыкі імя К. Ліпіньскага ва Вроцлаве,
- Кансерваторыя ў горадзе Ухані (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй, КНР)
- Універсітэт у горадзе Чжэнчжоў (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэнань, КНР)
- Універсітэт у горадзе Кайфын (правінцыя Хэнань, КНР)
Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй[правіць | правіць зыходнік]
- Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
- Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.)
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт БДАМ
|