Алена Сакалова-Лекант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:06, 12 лістапада 2023, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (крыніца — be-tarask:Алена Сакалова-Лекант)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Алена Сакалова-Лекант
Імя пры нараджэнні Алена Залеўская
Род дзейнасці Настаўніца, грамадская дзяячка
Дата нараджэння 1891(1891)
Месца нараджэння Вільня
Дата смерці 1960(1960)
Месца смерці Вільня
Месца пахавання
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891Зарэчча, Вільня1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, былая зняволеная ГУЛАГа.

Біяграфія

Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].

Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў - Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].

У канцы 1920-х гг. Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў Вільні[3].

Настаўніца Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 беларускай мовы, арыфметыкі. У 1930-я ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школы[4].

Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветы[5].

25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант, была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслугаў III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].

27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў Менску[7].

23 жніўня 1944 г. арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 г. Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я вярнулася ў Вільню[8].

Памерла ў Вільні ў 1960 г. ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].

Зноскі

  1. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5.
  2. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11.
  3. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10.
  4. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  5. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  6. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  7. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  8. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16.
  9. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19.

Літаратура