Віленская беларуская гімназія

Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, як прыватная гімназія. Дазвол на заснаванне гімназіі далі немцы ў канцы 1918 і пацвердзілі літоўскія ўлады — напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў «Базыльянскіх мурах», самым буйным беларускім асяродку ў Вільні[2]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны кс. А. Станкевічам, настаўніцкія курсы.

Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).
У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.
У 1937—1939 гадах беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага(польск.) бел. (з 1932 года беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 гадах — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы).
Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрытая пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.
Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[3], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.
З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.
Некаторыя супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Абрамовіч Майсей, выкладаў Закон Божы ізраэлітам
- Адольфава[4], настаўніца геаграфіі, гісторыі Польшчы[4]
- Александровіч Марыя
- Александроўская («Александровічава»)[4][5], настаўніца польскай мовы, пасля Каліноўскага
- Аляхновіч Францішак[6], настаўнік польскай мовы
- Анцукевіч Мікола, настаўнік, дырэктар (?)
- Астроўская Антаніна[4][7], выкладала «ручную працу»[4]
- Астроўскі Радаслаў[4], дырэктар (1924—1936, з перапынкам), выкладаў матэматыку, фізіку і касмаграфію
- Багаткевіч Ян, выкладаў праваслаўную рэлігію
- Багдановіч Вячаслаў (Вацлаў)[8], настаўнік матэматыкі
- Багдановіч Генадзь, настаўнік геаграфіі, гісторыі, алгебры, заканадаўства
- Барысаглебскі Леанід, настаўнік фізікі
- Бенцлебен (Банцлебен) Наталля[4][9], настаўніца нямецкай мовы
- Бобіч Ільдэфонс, выкладаў польскую і лацінскую мовы, каталіцкі Закон Божы
- Бракоўскі Сцяпан, выкладаў гігіену
- Бэер[4], кіраваў хорам
- Віславух Севярын[4], выкладаў гісторыю Польшчы
- Вітан-Дубейкаўская Юліяна, настаўніца нямецкай мовы (1919—22)
- Вішнеўскі[8]
- Галкоўскі Канстанцін
- Гарбачка Алёна, настаўніца французскай мовы
- Гарэцкая (Чарняўская) Леаніла[4][10], настаўніца беларускай мовы, геаграфіі, арыфметыкі
- Гарэцкі Максім, беларуская мова
- Гафтовіч Станіслаў, настаўнік гімнастыкі
- Глухоўскі Уладзіслаў bepl
- Глякоўскі Станіслаў, настаўнік Закону Божага (1933—39)
- Грабінскі Баляслаў, доктар
- Грыневіч Антон[4], настаўнік спеваў
- Грышкевіч Францішак, дырэктар (1941—44)
- Дварчанін Ігнат[4], настаўнік беларускай літаратуры
- Дзічкоўскі Я.[4], выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Дмахоўскі Аляксандр, настаўнік матэматыкі, касмаграфіі, фізікі
- Драздовіч Язэп
- Дубіцкі[4], вёў дадатковыя матэматычныя курсы і падрыхтоўчыя курсы да здачы на атэстат («матуру»)
- Душэўская Ганна[11], настаўніца польскай мовы
- Дыліс Павел[12], выкладаў кальвіністам Закон Божы
- Егер Аляксандр, настаўнік біялогіі і геаграфіі
- Жук-Грышкевіч Вінцэнт[4], настаўнік гісторыі
- Заморын Міхаіл[4][8][13], настаўнік беларускай, рускай моў, геаграфіі і гімнастыкі
- Зарэмба Язэп
- Згірскі Арон[14], настаўнік спеваў
- Згірскі Фелікс, настаўнік спеваў і гімнастыкі
- Згірскі Язэп, настаўнік лацінскай мовы і спеваў
- Зеньковіч В.[15]
- Ігнатава Лідзія, настаўніца французскай мовы
- Ілляшэвіч Мікола[4], выкладаў прапедэўтыку філасофіі
- Ілляшэвіч Хведар, настаўнік беларускай мовы
- Казека Сяргей, настаўнік рускай мовы
- Каліноўскі[4], настаўнік польскай мовы, пасля Швахловіча
- Капава Галіна, настаўніца гімнастыкі
- Кароль Сымон[12], настаўнік спеваў
- Карэтнікаў Ян, настаўнік музыкі
- Касіньская Габрыелія (Касінская Габрыэля), настаўніца польскай мовы[16]
- Катовіч Іван[4], настаўнік прыродазнаўства ў першых класах, геаграфіі
- Катовіч Мікола, дзелавод
- Кахановіч Міхаіл, старшыня педагагічнай рады (1918), дырэктар (1919—1922), настаўнік гісторыі
- Кіт Барыс, настаўнік (1931—1939), дырэктар (1939)
- Коўш Аляксандр[4], настаўнік праваслаўнага Закона Божага
- Красінскі Мікалай[17], выкладаў гісторыю і рускую мову, інспектар гімназіі
- Краскоўскі Ян[8], настаўнік гісторыі
- Крамянёва (Кшэменёва, Кжэменёва) Марыя[4], настаўніца польскай мовы, пасля Александровіч
- Кульчыцкі Ніл, выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Ласковіч Мікола, настаўнік матэматыкі
- Луцкевіч Антон[4], настаўнік беларускай мовы
- Луцкевіч Іван, настаўнік беларусазнаўства і краязнаўства
- Лукашэвіч У.[4], выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Лукашэвіч[12], сакратар гімназіі
- Мароз Вольга[12], буфетчыца і прыбіральшчыца
- Марцінкевіч[Удакладніць!], настаўнік фізкультуры[18]
- Марцінчык Мікалай[4][19], выкладаў хімію і анатомію
- Маткоўская Ніна, настаўніца французскай мовы
- Мікуліна Фаіна[8], выкладчыца агульнай гісторыі, рускай мовы
- Міхалевіч Аляксандр[4][20], настаўнік лацінскай і нямецкай моў, дырэктар
- Мэнке Юліяна, выкладала нямецкую мову, агульную гісторыю, прапедэўтыку філасофіі
- Наруцкая Эмілія, настаўніца гісторыі
- Неканда-Трэпка Антон[4], дырэктар (1922-23, 1928-30), выкладаў фізіку з 1920
- Пакроўскі Мікола, доктар
- Паўловіч Сяргей[4], настаўнік праваслаўнага Закону Божага, дырэктар (1925—1928)[21]
- Пліс Міхаіл[4], настаўнік праваслаўнага Закону Божага (1919—1923)
- Пронька Соф’я, настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі
- Радзюк Пётра[22], настаўнік фізікі (1941-44)
- Рак-Міхайлоўскі Сымон, настаўнік матэматыкі, фізікі і хіміі (1920 — ?)
- Ральцэвіч Канстанцін[4], настаўнік матэматыкі
- Русак Вольга[23], настаўніца нямецкай мовы (НБГ, з 1934)
- Русецкая Люба[4], выкладала «навукі аб рэчах»[4]
- Рэшаць Язэп, настаўнік Закону Божага
- Савіцкі Іван[4], настаўнік гісторыі ў пачатковых класах
- Савінскі Леанід[8], настаўнік матэматыкі і фізікі
- Сакалова-Лекант Алёна[4][24], настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі (1919—1944)
- Сасноўская Ніна[4], настаўніца малявання і каліграфіі
- Сіняўскі Мікола[4], настаўнік матэматыкі
- Станкевіч Адам[4], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага (1919—1944[4]), лацінскай мовы, дырэктар
- Талочка Уладзіслаў[8], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага
- Тарашкевіч Браніслаў, дырэктар (1921—1922), выкладаў прапедэўтыку філасофіі
- Швахловіч[4], настаўнік польскай мовы
- Шнаркевіч Язэп[4][25], кіраваў хорам
- Шутовіч Марыя[8], загадвала інтэрнатам
- Шырма Рыгор[4], настаўнік спеваў і выхавацель у інтэрнаце
- Шчасны Пётра[26], настаўнік фізікі
- Южык Павел, выкладчык малявання (1920-я)
- Юзьврэк Яўгенія, настаўніца французскай мовы
- Якубецкі Андрэй, настаўнік гімнастыкі
- Яцкевіч Мадэст, настаўнік гімнастыкі
Некаторыя вучні[правіць | правіць зыходнік]
- Акінчыц Кастусь
- Арсеннева Наталля[27]
- Арэнь Слава[28]
- Астроўскі Г.
- Бабровіч Лявон
- Багдановіч Янка (вып. 1927)
- Бакач Пётр[29]
- Белакоз Вера[30]
- Будзька Ірэна[31]
- Будзька Людвіка[32]
- Будзька Часлаў
- Быхавец Аркадзь[33]
- Васілевіч Часлаў[34]
- Васілеўскі Мікола[27]
- Васілёк М.[14]
- Вітушка Міхал (Вып. 1930)
- Войцік (Луцкевіч) Галіна[35]
- Воўк-Левановіч Аўгіння[36]
- Гаўрыловіч Кіра
- Галяк Леанід[4] (вып. 1930)
- Грузд Васіль[37]
- Грышкевіч Францішак[38] (вып. 1926)
- Дасюкевіч Адам
- Дварчанін Ігнат[27] (экстэрн. 1921)
- Дурэйка Мацей[39]
- Дыліс Арнольд[8][40]
- Дыліс Аўген[8]
- Дыліс Павел[8]
- Жамойціна Людміла (Вып. 1937)[41]
- Жук-Грышкевіч Вінцэнт (Вып. 1922)
- Жыткевіч Аляксандр (Шура)
- Жэдзік Янка[42]
- Забельская Гелена
- Залкінд Эма[8]
- Іверс Анатоль (Міско Іван)[43] (1926—1928)
- Ілляшэвіч Мікола (Вып. 1923)
- Ілляшэвіч Хведар
- Кабак Антон[33]
- Кабушка Уладзімір
- Каверда Барыс
- Казлова Дуся[44]
- Калаўр Ул.[15]
- Каліцкі Язэп[33]
- Калодка Аляксандр (1926—1927)
- Канапацкі Мацей[45]
- Канцылярчык Міхаіл
- Кароль Усевалад[46] (вып. 1936)
- Карпюк Ганна
- Касяк Іван[47]
- Касяк Канстанцін[33][48]
- Катковіч Анеля[33]
- Клімовіч Адольф[27]
- Корж У.[40]
- Коўш Святаслаў (Вып. 1934)
- Крако Вольга[49]
- Кубаў[4]
- Лабко Уладзімір
- Луцкевіч Лявон[50]
- Луцкевіч Юрый (Юрка)
- Лябецкі Аляксандр
- Ляўковіч Ніна
- Малюк Анастасія
- Мароз Вольга[49]
- Марціновіч (Спорык) Леаніла[49]
- Марціновіч Ніна
- Марцінчык Люба
- Махляр Барыс
- Мацвеева Таццяна[8]
- Мілер Альберт (вып. 1930)
- Мінкевіч Мікалай
- Міско Якуб[51] (1925—1928)
- Міхалевіч Галя[4][52]
- Міхалевіч Наталля[4][52]
- Мядзейка Нікандар
- Мядзёлка Герэк[53]
- Мядзёлка Чэсь[54]
- Мядоўскі Станіслаў
- Найдзюк Часлаў
- Найдзюк Язэп[Удакладніць!]
- Насекайла Яўген
- Неканда-Трэпка Казімір[22][55]
- Падабед Раіса[33]
- Падагель[33]
- Патаповіч Іван (Вып. 1931)
- Паўль Канстанцін[23] (7 кл., 1935)[nb 1]
- Паўль Лявон[23] (7 кл., 1935)[nb 1]
- Пецюкевіч Мар’ян (Марыян)[27]
- Прахаровіч Ніна
- Прохараў А.[14] (8 кл., 1922)[nb 2]
- Пятроўскі[33][nb 3]
- Радзюк Пётра
- Русак (Станкевіч) Міраслава[56]
- Рэшатаў Міхаіл
- Рыдлеўскі Лявон
- Сакалоў Анатоль[4][57]
- Саковіч Юльян
- Салагуб Алесь[14] (вып. 1927)
- Семашкевіч Раман[17]
- Сідаровіч В.[27]
- Склубоўскі Вінцук[58]
- Скурко Яўген (Максім Танк)
- Скурчанка Марыя[12][nb 4]
- Сладкоўскі Барыс
- Станкевіч Станіслаў
- Станкевіч Ян (Вып. 1921)
- Станкевіч Яраслаў[59]
- Стаповіч (Стэповіч) Бернард[60]
- Стракоўская Таццяна
- Сухая Таісія
- Сымановіч Антон
- Сянькевіч Аляксей[Удакладніць!]
- Тарас Ніна (Вып. 1936)
- Тарасюк Юрка
- Таўлай Валянцін
- Тумаш Вітаўт
- Урбановіч Мікалай
- Урбановіч Язэп[14]
- Фёдараў Юры
- Ханяўка Чэслаў
- Хвораст Іван[61][nb 5] (вып. 1927)
- Шавель (Шавелева) Вера
- Шавель Уладзімір[62]
- Шантыр Антон[63]
- Шастак Яўгенія (Жэня)[64] (вып. 1939)
- Швед (Швэд) Галіна[33]
- Шкуцька Анатоль (вып. 1928)
- Шостак Вера[65]
- Шутовіч Ян[27] (вып. 1924)
- Шыдлоўскі Александр (з 1921)
- Янэль Кузьма
Памылкі гістарыёграфаў: А. Шукелойць[66] насамрэч не вучыўся ў ВБГ.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Адзін з ініцыятараў у 1935 стварэння дружыны скаўтаў у ВБГ.
- ↑ Ініцыятар стварэння ў 1922 1-й дружыны скаўтаў у ВБГ.
- ↑ Брат Яна Пятроўскага?
- ↑ Адна з першых абітурыентак.
- ↑ Пазней танцор хору Р. Шырмы.
Зноскі
- ↑ Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ ў 1915, падчас нямецкай акупацыі.
- ↑ Яшчэ там размяшчаліся 2 беларускія пачатковыя школы (агулам у Вільні іх было 7), Беларускі музей, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы (рыхтавалі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ), Беларуская школьная рада Віленшчыны, Духоўная семінарыя і царква Св. Троіцы.
- ↑ Адзіная поўная сярэдняя школа ў Літве з беларускай мовай навучання, у 2005 годзе ў школе каля 170 вучняў, і каля 40 настаўнікаў, дырэктар — Галіна Сівалава.
- ↑ 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 4,17 4,18 4,19 4,20 4,21 4,22 4,23 4,24 4,25 4,26 4,27 4,28 4,29 4,30 4,31 4,32 4,33 4,34 4,35 4,36 4,37 4,38 4,39 4,40 4,41 4,42 4,43 4,44 Галяк Л. Успаміны. У 2-х кн. — ЗША, Летапіс. 1982—1983.
- ↑ Маці Станіслава Александровіча — гісторыка, прафесара ўніверсітэтаў у Торуні і Беластоку.
- ↑ У Базыльянскіх мурах месцілася Беларуская драматычная майстроўня Ф. Аляхновіча.
- ↑ Жонка Р. Астроўскага
- ↑ 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 Шутовіч Я. Успаміны пра …
- ↑ Перад 2-ой сусветнай вайной жыла ў Вільні па вул. Антокаль.
- ↑ Жонка М. Гарэцкага
- ↑ Сястра К. Дуж-Душэўскага
- ↑ 12,0 12,1 12,2 12,3 12,4 Луцкевіч, 1998
- ↑ Паводле ўспамінаў вучняў «найбольш рускі» сярод настаўнікаў. Выехаў у Радашковічы, адкуль у 1930-я перабраўся ў СССР, рэпрэсіраваны.
- ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 Серпухов… С. 32.
- ↑ 15,0 15,1 Серпухов… С. 31.
- ↑ Wspominana jest jako dobra nauczycielka o usposobieniu romantycznym.
- ↑ 17,0 17,1 Ляхоўскі…
- ↑ Кіраўнік Віленскага камітэта БНП, арыштаваны савецкай бяспекай, лёс невядомы.
- ↑ (3.12.1901, в. Кубельнікі каля Бераставіцы — 23.5.1980). Лекар. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1927), адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза, рэдактар часопіса «Студэнцкая Думка», дзеяч Грамады, Таварыства беларускай школы. Настаўнічаў у Віленскай беларускай гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 сасланы з Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. 12.8.1949 прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 вярнуўся ў Гродна.
- ↑ Юрыст. Прыняў духоўны сан — стаў праваслаўным святаром. Падчас 2-ой сусветнай вайны быў настаяцелем прыходу ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
- ↑ Маракоў Л. У. РЛ; РС.
- ↑ 22,0 22,1 Пецюкевіч, 2005
- ↑ 23,0 23,1 23,2 Летапіс…
- ↑ Адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння ВБГ. Да арышту жыла ў Вільні па вул. Вострабрамскай 8 (Ausros Vartu g. 9) — «Базыльянскія муры». Пасля 1944 рэпрэсіраваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў лагераў. У сяр. 1950-ых вярнулася ў Вільнюс. Памерла ў 1960, пахавана на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс). Гл.: Войцік Г. Алёна Сакалова-Лекант: (серыя «Партрэты Віленчукоў») / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2004. — 17, (3) с.: партр.; ISBN 9955-427-03-5
- ↑ З 1921 настаўнік Нясвіжскай беларускай гімназіі. Быў кіраўніком беларускамоўных класаў, выкладчыкам беларускай мовы, беларусазнаўства і спеваў. Пасля закрыцця польскімі ўладамі Нясвіжскай беларускай гімназіі (1924) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на праваслаўных Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
- ↑ Паходзіў з Навагрудчыны. Скончыў Вышэйшую школу гандлёвую ў Варшаве. Валодаў англійскай, нямецкай, рускай, беларускай, польскай мовамі. Разам з Барысам Кітам у 1942 працаваў у семінарыі ў Паставах.
- ↑ 27,0 27,1 27,2 27,3 27,4 27,5 27,6 Серпухов… С. 33.
- ↑ У 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны.
- ↑ Туронак Ю. Беларуская кніга пад…
- ↑ [1]
- ↑ Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША.
- ↑ Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыла ў ЗША. Супрацоўнічала з газетай «Беларус».
- ↑ 33,0 33,1 33,2 33,3 33,4 33,5 33,6 33,7 33,8 Коўш, С. Мае ўспаміны…
- ↑ Паходзіў з Будслава. У 1939 рэпрэсіраваны савецкай дзяржбяспекай.
- ↑ Дачка Зоські Верас
- ↑ Эмігравала ў Аўстралію
- ↑ Не скончыў навучання, нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны
- ↑ Маракоў РЛ
- ↑ Жаўнер Арміі Андэрса, жыў у Вялікабрытаніі
- ↑ 40,0 40,1 Серпухов… С. 30
- ↑ Сястра Я. Жамойціна. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям’і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 выехала ў Вільню. З 1946 жыла ў Польшчы ў Любліне, а з 1956 у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі імя Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986.
- ↑ Пад акупацыяй кіраваў школай у Пружанах.
- ↑ Чыгрын С. Не пыталі, ці зжата, ці скошана… // Ніва № 4 (2280), 23 студз. 2000.
- ↑ 1
- ↑ Сын Гасана Канапацкага
- ↑ Нар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах.
- ↑ Маракоў РЛ.
- ↑ Паводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны.
- ↑ 49,0 49,1 49,2 Наша слова, 1991, № 22, 17-23 ліпеня.
- ↑ Нар. 1922. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільнюсе. Пам. 1997.
- ↑ Маракоў Л. Міско Якуб Герасімавіч // Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2.
- ↑ 52,0 52,1 Бацька — настаўнік гімназіі Аляксандр Міхалевіч
- ↑ нар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў.
- ↑ нар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава.
- ↑ Сын Антона
- ↑ Сястра Яраслава Станкевіча.
- ↑ Нар. 1915, сын А. Сакаловай-Лекант. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1938 вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве. У 1941 — бурмістар г. Беразіно. У 1942 удзельнічаў ў несавецкім беларускім партызанскім руху, у атрадзе Ул. Шавеля пад Барысавам. Афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, член БНП. Пасля вайны ў Германіі, далейшы лёс невядомы, магчыма эміграваў ў Амерыку.
- ↑ Міхась Хмялеўскі. Памёр Вінцук Склубоўскі // Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва». — 2002. — № 20 (2401).
- ↑ Сын Ст. «Кнігара» Станкевіча, брат Міраславы Русак
- ↑ Брат Казіміра Сваяка. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пам. 9.8.1982.
- ↑ Кіт, Б. Успаміны аб…
- ↑ Пасля быў студэнтам юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. З 1943 камендант паліцыі Мінскай акругі, увосень 1943 загінуў пры невысветленых акалічнасцях. Яго памяці, між іншых, прысвечаны ўспаміны Язэпа Малецкага («Пад знакам Пагоні», Таронта, 1976).
- ↑ Сын Зоські Верас
- ↑ Нар. 27.4.1922 у вёсцы Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) у сялянскай сям’і. Грамадская дзеячка, лекар. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1939). Удзельнічала ў II Усебеларускім кангрэсе. Арыштавана ў 1948 калі была студэнткай 4 курсу медінстытуту, асуджаная на 25 гадоў зняволення, пакаранне адбывала ў Кінгірскім лагеры. Пасля вызвалення (1956) была залічана на 4 курс Мінскага медінстытута. Працавала лекарам, жыла ў Навагрудку. Пам. 20.11.1998.
- ↑ Вера Сымонаўна Спарычанка‑Шостак. Нар. 19.12.1917 на Навагрудчыне. Працавала настаўніцай англійскай мовы ў Вільнюсе. Мела дачку і сына Яраслава Войціка. Пам. 4.3.2008, пахаваная на праваслаўных могілках Быліны (Вільнюс).
- ↑ Ёрш С. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Слонім-Мінск, 1998.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І – Вільня / рэд. Лілея Плыгаўка. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — С. 43-78. — ISBN 978-9955-578-14-7.
- Вабішчэвіч А. Праблема нацыянальнай свядомасці ў дзейнасці Таварыства беларускай школы ў 1920-30-я гады // Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: Матэрыялы Міжнароднай канферэцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны, 1993. — С. 164—167.
- Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920 — 1930-яя гг.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 18. — С.78 — 90.
- Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38-46.
- Вабішчэвіч А. М. Таварыства беларускай школы // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 86-99.
- Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939). — Брэст, 2004. — 116 с.
- Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) / Натальля Гардзіенка // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37. — С. 10 — 258. — С. 220.
- Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.
- Кіт Б. Успаміны аб Беларускай гімназіі ў Вільні (1928—1939) былога вучня, вучыцеля i дырэктара гэтай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Коўш С. Мае ўспаміны зь Віленскай беларускай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні.. — Вільня: Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8.
- Луцкевіч, Л. Віленская беларуская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — ISBN 5-85700-142-0.
- Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 624 с.
- Пецюкевіч М. Лісты / рэд. Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, друкарня: Offset-Print, Białystok, 2005. — 154 с. — ISBN 83-60456-00-3.
- Ляхоўскі, У. Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115
- Тумаш, В. Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
- Siemakowicz, M. Organizacja szkolnictwa dla ludności białoruskiej w II Rzeczypospolitej. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 1999. — № 12.