Ёахім Тамашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ёахім Тамашэвіч (17921861) — чыноўнік з Лепельскага павета, аўтар беларускага верша «Езусу Цвецінскаму скарга на Доўмантаў».

Ёахім Тамашэвіч быў асэсарам Ніжняга земскага суда Лепельскага павета (з 1820), а пазней падкаморым Лепельскім. У 1837 атрымаў ордэн святога Уладзіміра 4-й ступені. Імя Тамашэвіча ёсць сярод падпісчыкаў выдання паэмы Пан Тадэвуш Адама Міцкевіча ў перакладзе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.[1] Захавалася магіла Тамашэвіча на Росе ў Вільні.

Адзіны вядомы верш Тамашэвіча, «Езусу Цвецінскаму скарга на Доўмантаў», захаваўся ў рукапіснай хрэстаматыі Браніслава Эпімаха-Шыпілы і прысвечаны маёмаснаму канфлікту паміж панамі Доўмантамі, уладальнікамі вёскі Цвеціна, і тамтэйшым праваслаўным прыходам. Зварот на каталіцкі лад да Езуса Цвецінскага адсылае да шанаванай яшчэ з уніяцкіх часоў драўлянай выявы Хрыста, што захоўвалася ў Цвецінскай царкве. Дакладная дата напісання верша невядомая, аднак згадкі аб судовых справах паміж Доўмантамі і царквою з'яўляліся ў прэсе ў 1840-х і 1850-х гадах.[2]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Хаўстовіч, М. Даследаванні і матэрыялы. – Warszawa, 2018. – Т. 4. – С. 306–307
  2. Брыль, А. Ф. “Скарга на Доўмантаў” Ёахіма Тамашэвіча: кантэкст і датаванне верша / Роднае слова №2, 2021.