Ёрын тэр Морс
Ёрын тэр Морс (нідэрл.: Jorien ter Mors, нар. 21 снежня 1989) — галандская шорт-трэкістка і канькабежка. Трохразовая прызёрка чэмпіянатаў свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у шорт-трэку. У канькабежным спорце — алімпійская чэмпіёнка 2014 на дыстанцыі 1500 метраў, прызёрка этапу Кубка свету, чэмпіёнка Нідэрландаў у класічным мнагабор'і, бронзавы прызёр чэмпіянату Нідэрландаў 2013 на дыстанцыі 3000 метраў.
Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па шорт-трэку ў эстафеце. У 2011 годзе стала чэмпіёнкай Еўропы ў эстафеце. На чэмпіянаце Еўропы 2012 выйграла 1000 метраў і перамагла ў эстафеце.
Удзельнічала на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ў трох дысцыплінах, на дыстанцыях 500 (23-е месца) і 1000 метраў (не прайшла кваліфікацыю), а таксама ў эстафеце на 3000 метраў, дзе каманда Нідэрландаў заняла 4-е месца.
Дэбютавала на чэмпіянаце Нідэрландаў па канькабежным спорце ў лістападзе 2011 года, дзе стала 8-й на дыстанцыі 3000 метраў. Праз год спартсменка стала трэцяй на дыстанцыі 3000 метраў на чэмпіянаце Нідэрландаў 2013 па канькабежным спорце і адабралася для ўдзелу на першых этапах Кубка свету на гэтай дыстанцыі.
На першым этапе Кубка свету па канькабежным спорце 2012/2013 стала трэцяй на дыстанцыі 3000 метраў і другой ў мас-старце. У канцы снежня 2012 года дэбютавала і сенсацыйна выйграла чэмпіянат Нідэрландаў па канькабежным спорце ў класічным мнагабор'і,[1] адабраўшы на чэмпіянат Еўропы 2013.
У 2014 годзе несла сцяг Нідэрландаў на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. У Сочы Ёрын выступала і ў шорт-трэку, і ў канькабежным спорце. На дыстанцыі 1500 метраў у канькабежным спорце ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд і рэкорд катка (1:53,51) і выйграла золата.
Зноскі
- ↑ Debutante Ter Mors wint KPN NK Allround Архівавана 2 студзеня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ёрын тэр Морс — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Вынікі выступленняў у канькабежным спорце