Ёсікі Хаяма
Выгляд
| Ёсікі Хаяма | |
|---|---|
| яп.: 葉山嘉樹 | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 12 сакавіка 1894[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 кастрычніка 1945[1] (51 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
| Мова твораў | японская мова |
Ёсікі Хаяма (12 сакавіка 1894, прэфектура Фукуока — 18 кастрычніка 1945) — японскі пралетарскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў самурайскай сям’і. Працаваў матросам на флоце. Досвед гэтага перыяду жыцця паслужыў асновай яго позніх твораў. У 1920 годзе працаваў на цэментным заводзе ў Нагоі, пасля атрымання вытворчай траўмы спрабаваў беспаспяхова заснаваць прафсаюз. Далучыўся да рабочага прафсаюза ў Нагоі, узначальваў акцыі па паляпшэнні ўмоў працы.
У 1923 годзе быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. У зняволенні напісаў «Жыхары на моры» і «Прастытутка». Пасля вызвалення ў 1926 годзе надрукаваў «Прастытутку» ў часопісе «Літаратурны фронт».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Letter found in a cement-barrel. In: Modern Japanese Stories, ISBN 978-0804833363