Ёс дэ Момпер
| Ёс дэ Момпер | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1564[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 лютага 1635[1][3][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, графік |
| Уплыў на | Жак Фук’е |
| Член у | |
Ёс дэ Момпер (нідэрл.: Joos de Momper; 1564, Антверпен — 5 лютага 1635, Антверпен) — фламандскі мастак-пейзажыст, прадстаўнік позняга маньерызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і мастака Барталамеуса дэ Момпера, які стаў першым настаўнікам Ёса.
Па здагадках, у 1580 годзе ён распачаў вандраванне ў Італію дзеля навочнага знаёмства са скарбамі мастацтва, назапашанымі ў Італіі, і з мэтай удасканалення ўласнага майстэрства. У 1590 годзе ажаніўся ў горадзе Антверпен. Меў трох сыноў, якія дзякуючы бацьку таксама атрымалі мастацкую адукацыю.
Сярод першых мастацкіх аўтарытэтаў для Ёса быў зямляк Пітэр Брэйгель старэйшы. Пра гэта сведчыць ранні твор Ёса «Пейзаж з падзеннем Ікара» (Нацыянальны музей Швецыі),
З 1581 года прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена. Вядомы як стваральнік пейзажаў, над якімі працаваў галоўным чынам у майстэрні.