Ёхана Гудрун Ёўнсдоцір
| Ёхана Гудрун Ёўнсдоцір | |
|---|---|
| ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir |
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1990 (35 гадоў) |
| Месца нараджэння | Капенгаген, Данія |
| Краіна | Ісландыя |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | спявачка |
| Гады актыўнасці | з 2009 |
| Інструменты | вакал |
| Жанр | поп музыка, поп-рок, акустычная музыка, R&B, соўл |
| Псеўданім | Jóhanna, Yohanna |
| Лэйбл | Sound Factory, Warner Music Sweden |
| myspace.com/yohannamusic | |
Ёхана Гудрун Ёнсдоцір (ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir; нар. 16 лістапада 1990, Капенгаген, Данія) — ісландская спявачка.
Кароткая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ёхана радзілася ў Даніі, але ў 2-гадовым ўзросце разам з бацькамі і двума братамі пераехала ў Ісландыю з пачатку ў Рэйк'явік, потым у Хабнарфіёрдур — партовы горад на паўднёва-заходнім беразе Ісландыі, за 10 км на поўдзень ад Рэйк'явіка.
З васьмі гадоў прымала ўдзел у разнастайных музычных конкурсах, дзе яе талент заўважыла настаўніца спеваў Марыя Б'ёрк. Яна прапанавала Ёхане паступіць у сваю дзіцячую музычную школу і менавіта там Ёхана спасцігла асновы выканання сучаснай поп-музыкі. Усе былі здзіўлены не толькі дыяпазону і «даросласці» голасу, але і бездакорнаму кантролю над ім.
Першы альбом Ёханы выйшаў у 2000 годзе, да яе дзясятага дня нараджэння, другі — у 2001 годзе, трэці — у 2003 годзе, куды ўвайшлі папулярныя калядныя песні.
На некаторы час Ёхана прыпыніла выпуск альбомаў, ёй даводзіцца падоўгу адсутнічаць дома, праводзячы рэпетыцыі ў Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе і сустрэчы з музычнымі прадзюсарамі з усяго свету. Гэта быў цяжкі перыяд у жыцці дзяўчынкі-падлетка Ёханы, апроч шматгадзінных заняткаў у студыі, яна вучылася яшчэ і ў звычайнай школе і не мела вольнага часу для зносін з сябрамі.
Ёхана прадстаўляла Ісландыю на Еўрабачанні 2009 з песняй «Is It True?». У фінале, набрала 218 балаў, і заняла другое месца.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Butterflies And Elvis (2008)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- Funnything Is (SD) (2008)
Відэа-кліпы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёхана Гудрун Ёўнсдоцір- Yohanna Official MySpace
- Yohanna на Tonlist.com Icelandic Music
- Yohanna.Ucoz.Ru