Перайсці да зместу

Ёханес Аавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёханес Аавік
Род дзейнасці філолаг, перакладчык, мовазнавец, паэт, выкладчык універсітэта, скрыпач, пісьменнік
Дата нараджэння 8 снежня 1880(1880-12-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1973(1973-03-18)[1][2] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белай Зоркі 3-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёханес Аавік (эст.: Johannes Aavik; 8 снежня 1880, воласць Лаймяла, востраў Саарэмаа — 18 сакавіка 1973, Стакгольм) — эстонскі лінгвіст, рэфарматар эстонскай мовы.

У 1902 годзе скончыў нямецкамоўную гімназію ў Курэссаарэ. У 1902—1903 гадах вучыўся ў Тартускім універсітэце. У 1903—1905 гадах навучаецца ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце, у 1910 годзе паступіў у дактарантуру ўніверсітэта Хельсінкі. Быў сябрам арганізацыі «Маладая Эстонія».

Пасля здабыцця незалежнасці Эстоніі выкладаў у Тартускім універсітэце ў перыяд з 1926 па 1933 год. У 1934 годзе быў прызначаны інспектарам народных вучылішчаў.

Аавік стаў аўтарам унікальнага эксперыменту па радыкальным абнаўленні эстонскай мовы, які закрануў нават яе граматычную аснову. Ён распрацаваў спрошчаную структуру сказаў у эстонскай мове, а таксама прапанаваў шэраг новых каранёў слоў, якія запазычваў з эстонскіх і фінскіх дыялектаў, зыходзячы з асацыятыўнасці гукаў і сэнсавых значэнняў. Разам з паэтам і перакладчыкам Вілемам Рыдала здолеў укараніць у сучасную эстонскую мову звыш 300 новых слоў. Да ліку найболей шырока выкарыстоўваных граматычных вынаходстваў Аавіка адносіцца, напрыклад, кароткая форма найвышэйшай ступені імёнаў прыметнікаў.

У 1944 годзе, пасля ўключэння Эстоніі ў склад СССР, эмігрыраваў у Швецыю, дзе працягнуў працу па рэарганізацыі эстонскай мовы і выдаў атлас дыялектаў, канцэптуальны слоўнік, этымалагічны слоўнік і іншыя працы па гэтай мове.

Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі, на востраве Саарэмаа ў горадзе Курэссаарэ ў 1992 годзе адкрыты мемарыяльны музей Ёханеса Аавіка.

Ёханэс Аавік увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124317332 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124317332 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.