Лясныя могілкі (Стакгольм)
Лясныя могілкі* | |
---|---|
Skogskyrkogården** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 558 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1994 (18 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Лясныя могілкі (шведск.: Skogskyrkogården) — могілкі, размешчаныя ў паўднёвай частцы Стакгольма, Швецыя. Адлюстроўваюць развіццё архітэктуры ад рамантычнага нацыяналізму да сталага функцыяналізму.
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]


У 1915 годзе быў абвешчаны міжнародны конкурс на праект новых могілак у Эншэдзе на поўдні Стакгольма. Быў абраны праект маладых архітэктараў руху функцыяналізму Гунара Асплунда і Сігурда Леверэнца. Працы распачаліся ў 1917 годзе на тэрыторыі старога кар'ера, зарослага хвоямі, і працягваліся тры гады. Выкарыстанне архітэктарамі натуральнага ландшафту дазволіла ім стварыць дзіўную атмасферу спакою, што ў наступным мела моцны ўплыў на праекты могілак па ўсім свеце.
Апошняя архітэктурная праца Гунара Асплунда, крэматорый з капліцамі Веры, Надзеі і Святога крыжа, адкрыўся неўзабаве пасля яго смерці ў 1940 годзе. У 1994 годзе Лясныя могілкі былі ўнесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны, і, хоць на іх няма такой колькасці вядомых пахаванняў, як на Паўночных могілках Стакгольма, Лясныя могілкі з'яўляюцца буйной турыстычнаю славутасцю. У Павільёне Талюм наведвальнікам прапаноўваецца да агляду выстаўка, прысвечаная могілкам, іх гісторыі і двум архітэктарам, якія іх стварылі.
Вядомыя асобы, пахаваныя на Лясных могілках[правіць | правіць зыходнік]

- Гунар Асплунд — архітэктар
- Грэта Гарба — актрыса
- Эйвінд Юнсан — пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясныя могілкі (Стакгольм)
- Інфармацыя на сайце «ЮНЕСКА-Спадчына» Архівавана 11 красавіка 2008.
- Афіцыйны сайт (швед.)
- Віртуальны тур па Лясных могілках (англ.) Архівавана 18 кастрычніка 2012.