Перайсці да зместу

Іаган Готлаб Лейдэнфрост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Готлаб Лейдэнфрост
ням.: Johann Gottlob Leidenfrost
Дата нараджэння 27 лістапада 1715(1715-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1794(1794-12-02)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, фізік, выкладчык універсітэта, багаслоў, урач
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Готлаб Лейдэнфрост (ням.: Johann Gottlob Leidenfrost; 27 лістапада 1715 — 2 снежня 1794) — нямецкі лекар і тэолаг, які ўпершыню апісаў навуковы феномен, названы пасля эфектам Лейдэнфроста.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Готлаб Лейдэнфрост нарадзіўся ў Распервендзе, сельскай акрузе ў камуне Берга ў графстве Штольберг-Штольберг у зямлі Саксонія-Ангальт. Яго бацька, Іаган Генрых Лейдэнфрост, быў пастарам. Пра жыццё Лейдэнфроста да пачатку яго акадэмічнай кар’еры вядома мала.

Лейдэнфрост пачаў вывучаць багаслоўе ва ўніверсітэце Гісена. Неўзабаве ён перайшоў на медыцынскі факультэт, пазней вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце і ва ўніверсітэце Гале.

У 1741 годзе ён атрымаў доктарскую ступень у галіне медыцыны за трактат па даследаванні руху цела чалавека «Гарманічныя адносіны рухаў у арганізме чалавека». Пасля завяршэння вучобы Лейдэнфрост некалькі гадоў падарожнічаў, а падчас Першай Сілезскай вайны быў палявым лекарам.

У 1743 годзе Лейдэнфросту прапанавалі пасаду прафесара ва ўніверсітэце Дуйсбурга. У 1745 годзе ён ажаніўся з жыхаркай Дуйсбурга, Ганнай Карнеліяй Калькоф. У мужа і жонкі было сямёра дзяцей, у тым ліку Ёханна Улрыке (1752—1819), якая пасля стала жонкай вядомага нямецкага багаслова Крысціяна Крафта. Ва ўніверсітэце Дуйсбурга Лейдэнфрост выкладаў медыцыну, фізіку і хімію, а таксама выконваў пасаду рэктара ўніверсітэта і адначасова вёў прыватную медыцынскую практыку.

У 1756 годзе Лейдэнфрост стаў членам Прускай акадэміі навук, а ў 1773 годзе яго абралі членам акадэміі Леапальдзіна па аддзяленні медыцыны.

За сваё жыццё Лейдэнфрост апублікаваў больш за семдзесят рукапісаў, у тым ліку De Aquae Communis Nonnullis Qualitatibus Tractatus («Трактат пра некаторыя ўласцівасці простай вады») (1756), у якім быў упершыню апісаны эфект Лейдэнфроста (хоць гэтую з’яву раней адзначаў Герман Бургавэ ў 1732 г.). Лейдэнфрост памёр у Дуйсбургу. У яго памяць 1 кастрычніка 2006 г. на будынку старой школы ў Распервендзе была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда.

Зноскі

  1. Johann Gottlob Leidenfrost // Base biographique
  2. Johann Gottlob Leidenfrost // Base biographique