Леапальдзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапальдзіна
Дата заснавання 1 студзеня 1652
Кіраўнік Gerald H. Haug[d]
Сайт leopoldina.org (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Леапальдзіна» (Германская акадэмія прыродазнаўцаў «Леапольдзіна», ням.: Deutsche Akademie der Naturforscher Leopoldina, ням.: Deutsche Akademie der Wissenschaften) — найстарэйшае нямецкае таварыства прыродазнаўцаў, якое стала нацыянальнай Акадэміяй навук. Заснавана ў 1652 годзе ўрачом Ё. Л. Баушам  (ням.) у Швайнфурце як Academia Naturae Curiosorum.[1] Знаходзіцца пад патранатам Федэральнага прэзідэнта Германіі.[2] Зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя і фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадам Саксоніі-Ангальт, дзе размешчана.[2] Уключаючы ў сябе больш за 1500 членаў з 30 краін свету, з’яўляецца найбуйнейшай акадэміяй у Германіі.[2]

З 1878 года знаходзіцца ў горадзе Гале.[2] Раней месцазнаходжанне акадэміі мянялася ў залежнасці ад месца жыхарства яе прэзідэнта.[2]

У гонар акадэміі названы астэроід (893) Леапальдзіна, адкрыты ў 1918 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія ўручае шэраг узнагарод, сярод якіх:

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з будынкаў акадэміі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Werner E. Gerabek: Enzyklopädie Medizingeschichte, S.23 Архівавана 15 мая 2018. online Google
  2. а б в г д About the Leopoldina. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 3 кастрычніка 2017.