Ібера-маўрытанская культура
Выгляд

Ібера-маўрытанская культура, ці аранская культура[1], ці уштаційская культура (па назве археалагічнага помніка Уштата[2]) — эпіпалеалітычная археалагічная культура на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі. Па адной з гіпотэз, культура ўзнікла ў выніку міграцыі краманьёнцаў (носьбітаў мехтоіднай расы) з тэрыторыі Іберыйскага паўвострава (адкуль і назва); паводле іншай гіпотэзы, з’яўляецца нашчадкам больш ранняй атэрыйскай культуры, якая займала тую ж тэрыторыю. Існавала ў перыяд каля 10 120 — 8 550 гг. да н. э. У неалітычны субплювіяльны перыяд (апошні вільготны перыяд у гісторыі Сахары) рэшткі культуры паглынуты капсійцамі.
Зноскі
- ↑ Аранская культура Архівавана 9 кастрычніка 2006.
- ↑ Les Ouchtatiens
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- D. Lubell, " Continuité et changement dans l'Épipaléolithique du Maghreb ", in : Le Paléolithique en Afrique, l’histoire la plus longue, Artcom' , Errance, 2005, ISBN 2-87772-297-X