Калыска чалавецтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калыска чалавецтва: месцы знаходак чалавечых скамянеласцяў - Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколлі*
Fossil hominid sites of Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai, and Environs**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Цэнтр прыёма наведвальнікаў у Марапенге
Краіна Flag of South Africa.svg Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Тып культурны
Крытэрыі iii, vi
Спасылка 915
Рэгіён*** Афрыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23-я сесія)
Пашырэнні 2005
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Калыска чалавецтва (англ.: Cradle of Humankind) — помнік Сусветнай спадчыны (уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 1999 г.). Знаходзіцца прыкладна ў 50 км на паўночны захад ад Яганэсбургу, у правінцыі Гаўтэнг, ПАР. Плошча помніка складае 474 км². Тут знаходзіцца комплекс вапняковых пячор, у тым ліку група пячор Стэркфантэйн, дзе ў 1947 годзе Роберт Брум і Джон Робінсан выявілі выкапневыя рэшткі Australopithecus africanus узростам 2,3 млн гадоў, і пячора Узыходзячая зорка, дзе знойдзены від Homo naledi, а таксама — Пячора цудаў, Малапа, Сварткранс і Кромдрай.

Увогуле, у Калысцы чалавецтва знаходзіцца больш за трыццаць пячор, дзе былі знойдзеныя выкапневыя рэшткі.

7 снежня 2005 года прэзідэнт ПАР Таба Мбекі адкрыў новы Цэнтр наведвальнікаў у Марапенге[1].

Зноскі

  1. Mbeki opens Maropeng centre , News24 (8 December 2005).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • L. R. Berger and B. Hilton-Barber, Field Guide to the Cradle of Humankind (Struik, 2003)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]