Гіпотэза афрыканскага паходжання чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіпотэза афрыканскага паходжання чалавека — гіпотэза, паводле якой арэал узнікнення чалавека знаходзіцца ў Афрыцы. Заснавальнікі гэтай гіпотэзы вядомыя археолагі — сям'я Лікі (англ.: Leakey). Гіпотэза заснавана на знаходках у Олдувайскай цясніне на поўначы Танзаніі, якая дала назву олдувайскай культуры і ў Коабі Форы ў Эфіопіі. Гэта гіпотэза цяпер прызнаецца асноўнай дзякуючы комплексу сучасных даследаванняў.

Міграцыя Homo sapiens на Блізкі Усход і ў Аўстралію. M 168 і M 130 — маркеры Y-храмасомы
Міграцыі Homo sapiens каля 40 тыс. гадоў таму

Канцэпцыі афрыканскага паходжання супрацьпастаўляюцца цяпер маргінальныя гіпотэзы мультырэгіянальнага паходжання і пазатрапічнага паходжання чалавецтва. Канцэпцыя мультырэгіянальнага паходжання чалавека прадугледжвае, што продкавы від Homo erectus ператварыўся ў Homo sapiens у розных пунктах зямнога шара незалежна (што супярэчыць канцэпцыям дывергенцыі і манафіліі).

Некаторыя эксперты мяркуюць, што сучаснае пазаафрыканскае чалавецтва галоўным чынам паходзіць не ад той папуляцыі, якая прыйшла ў Азію «паўночным шляхам» па Нільскім калідоры каля 120 тысяч гадоў назад, а ад іншай групы выхадцаў з Афрыкі, якая пакінула родны мацярык «паўднёвым шляхам», гэта значыць перабралася цераз Баб-эль-Мандэбскі праліў у Паўднёвую Аравію і затым рассялялася ўздоўж узбярэжжа Індыйскага акіяна на ўсход[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Марков А. В.. Найдено новое подтверждение раннего выхода сапиенсов из Африки «южным путём». Элементы.ру (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 16 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]