Іван Іванавіч Яворскі
Іван Іванавіч Яворскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1962 |
Іван Іванавіч Яворскі (1888, Варшава — 20 мая 1962) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны (1904, 1905, 1906) і сасланы (1906-09). Адзін з арганізатараў бальшавісцкай групы на заводзе «Арсенал» у Гомелі (1915)[1].
Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 у Маскве. У 1918 годзе адзін з арганізатараў партызанскага атрада з рабочых Новабеліцы. З 1918 года ваенкам Вышэйшых курсаў касаставу Заходняга фронта, камандзір атраду асобага прызначэння, які дзейнічаў у Гомелі, Пінску, Лунінцы[1].
У 1922-25 ваенкам 27-й стралковай дывізіі , Кранштацкай крэпасці , намеснік камандуючага войскамі АДПУ Заходняй пагранічнай акругі па палітчастцы[1].
З 1925 на гаспадарчай працы[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР: Карот. энцыкл. Т. 5. — С. 689.
- Белорусская ССР: Крат. энцикл. Т. 5. — С. 714.