Лунінец
Горад
Лунінец
| ||||||||||||||||||||||||||
Лу́нінец[2] (афіц. транс.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. За 240 км на ўсход ад Брэста. Насельніцтва 24 712 чалавек (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Савецкай Беларусі.
З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XVI стагоддзе: 1588 — 484 чал., 74 дамы́
- XVIII стагоддзе: 1795 — 624 чал., 75 дамоў
- XIX стагоддзе: 1897 — 3 167 чал., 855 двароў
- XX стагоддзе: 1939 — 8,3 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 23,8 тыс. чал.; 2015 — 24 220 чал.[3]; 2016 — 24 412 чал.[4]; 2017 — 24 712 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».
- РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
- Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
- ААТ «Лунінецкі малочны завод»
- ААТ «Лунінецлес»
- Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»
Культура[правіць | правіць зыходнік]
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
- Газета «Інформ-прагулка». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Лунінецкія навіны». Орган мясцовых улад.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе ў горадзе адкрыты лядовы палац — аналаг арэн, пабудаваных раней у Пружанах і Кобрыне[5] Маецца плавальны басейн (адкрыты ў 2012 годзе). Апроч гэтага ў горадзе існаваў мотабольны клуб «Лунінец», неаднаразова які перамагаў у першынстве Еўропы па даным відзе спорту. У першынстве Беларусі па футболе гулялі футбольныя клубы «Лунінец»[en][6] і «Палессе»[7].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Св. Іосіфа (1931).
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1912—1921).
- Курган Бессмяротнасці (1967)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (2013)
Страчаная спадчына:
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 1946) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.
- Ніна Васільеўна Дударга (нар. 1964) — беларускі палітык.
- Макс Корж (нар. 1988) — беларускі спявак.
- Аляксандр Васільевіч Петрушэўскі (1898—1976) — генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1944).
- Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 1975) — беларускі палітык.
- Аксана Спрынчан (нар. 1973) — беларуская пісьменніца.
- Веніямін (Тупека) (нар. 1968) — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (з 2020).
- Ірына Мікалаеўна Хлюстава (нар. 1978) — беларускі лёгкаатлет.
Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Лявонцьевіч Раманюк (1974)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ У Лунінцы пабудуюць лядовы палац
- ↑ «Лунінец» Лунінец на сайце Footballfacts.ru
- ↑ «Палессе» Лунінец на сайце Footballfacts.ru
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лунінец
Геаграфічныя звесткі па тэме Лунінец на OpenStreetMap
- Афіцыйная старонка горада
- Сайт пра горад. Гісторыя, прырода…
- Сайт Лунінецкага выканкама