Іван Аляксеевіч Язвіцкі
Іван Аляксеевіч Язвіцкі | |
---|---|
|
|
Адукацыя |
|
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне | 1868 |
Смерць |
1936 |
Іван Аляксеевіч Язвіцкі (1868, Закубянскае, Расійская імперыя — 1936, Уладзімірская вобласць, РСФСР) — протаіерэй, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1868 годзе ў сяле Закубянскае (цяпер Маскоўская вобласць) у сям’і святара.
У 1893 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію і быў прызначаны нагляднікам Суздальскай духоўнага вучылішча.
У 1894 годзе прызначаны нагляднікам Уладзімірскай духоўнай семінарыі.
У 1894 годзе прызначаны памочнікам інспектара Калужскай духоўнай семінарыі.
З 1900 года — выкладчык Літургікі, Гамілетыкі і Практычнага кіраўніцтва для пастыраў у Мінскай духоўнай семінарыі.
Праз пэўны час жаніўся і быў пасвечаны ў сан святара.
У першай палове 1910 гадоў быў прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і прабыў на гэтай пасадзе да зачынення семінарыі ў 1918 годзе.
Быў узведзены ў сан протаіерэя.
У 1915 годзе рэдагаваў Мінскія епархіяльныя ведамасці.
Пасля 1917 года быў ігуменам храма святой Марыі Магдаліны ў Мінску.
У 1930 годзе быў арыштаваны. Па звестках сваякоў, быў сасланы на Салаўкі. Па іншым дадзеным, арыштаваны 31 студзеня 1933 года і прысуджаны да 5 гадоў высылання.
Памёр у 1936 годзе.