Іван Андрэевіч Канавалаў
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Іван Андрэевіч Канавалаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 жніўня 1994[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Іван Канавалаў (нар. 18 жніўня 1994, Балашыха) — расійскі футбаліст, брамнік шатландскага клуба «Лівінгстан».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец акадэміі маскоўскага «Спартака» імя Фёдара Чаранкова. У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевыя склады «Спартака» і пермскага «Амкара». У 2014 годзе перайшоў у севастопальскі СКЧФ, які выступаў у расійскай ПФЛ, аднак пазней СКЧФ разам з іншымі крымскімі клубамі быў выключаны з расійскіх турніраў, а вынікі матчаў ануляваны. Другую палову сезону 2014/15 правёў у складзе клуба «Астрахань», дзе быў асноўным брамнікам.
У ліпені 2015 года перайшоў у клуб «Раднічкі» з Ніша, які выступаў у сербскай Суперлізе, стаў другім брамнікам каманды. У студзені 2017 года перайшоў у іншы сербскі клуб — «Бачку», дзе стаў часцей з’яўляцца на полі.
У верасні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў з’яўляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды.
У чэрвені 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Канавалава ў казанскі «Рубін»[3]. У сезоне 2018/19 быў адным з асноўных брамнікаў каманды, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду екацярынбургскаму «Уралу», дзе быў рэзервовым брамнікам, выступаў за гэты клуб да канца сезона 2020/21.
У студзені 2022 года перайшоў у шатландскі клуб «Лівінгстан», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады.
Зноскі
- ↑ Ivan Konovalov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Российский голкипер Иван Коновалов пополнил ряды "Торпедо"-БелАЗ
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подтвердило переход голкипера Коновалова в "Рубин"
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Балашысе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Лівінгстан
- Ігракі ФК Урал-2 Екацярынбург
- Ігракі ФК Урал Екацярынбург
- Ігракі ФК Рубін Казань
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка
- Ігракі ФК Раднічкі Ніш
- Ігракі ФК Астрахань
- Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Спартак Масква