Іван Васілевіч Карасёў
Jump to navigation
Jump to search
Іван Васілевіч Карасёў | |
Дата нараджэння: | 1910 |
---|---|
Месца нараджэння: | с. Новы Ропск, Бранская губерня |
Дата смерці: | 1983 |
Месца смерці: | Мінск |
Грамадзянства: |
![]() |
Род дзейнасці: | мастак |
Жанр: | пейзаж |
Вучоба: | Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1933), Ленінград |
Стыль: | рэалізм |
Іван Васілевіч Карасёў (1910, с. Новы Ропск, Бранская губерня — 1983, Мінск), беларускі савецкі мастак-пейзажыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1933 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе.
Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1947 года.
З 1933 па 1945 працаваў мастаком-сцэнографам у тэатрах Магілёва, Гомеля, Ташкента і Бранска.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны займаўся пейзажным жывапісам. У Саюз мастакоў ўступіў у 1961 годзе, ва ўзросце 51 год.
Незадоўга да смерці падараваў Бранскаму мастацкаму музею 60 сваіх твораў[1]. Таксама творы Івана Карасёва знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі і прыватных зборах[2].
Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
- 22 верасня 2010 года ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстаўка жывапісу Івана Карасёва, прымеркаваная да 100-годдзя з яго дня нараджэння. У экспазіцыю увайшлі 38 пейзажаў розных лет[3].