Іван Васілевіч (княжыч селехаўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іван Васілевіч (?--1386) — княжыч селехаўскі з роду Расціславічаў Смаленскіх.

Сын селехаўскага князя Васіля Іванавіча (?-1397), некаторыя радаслоўныя называюць яго, як і бацьку, князем селехаўскім[1]. А. А. Горскі называе яго князем вяземскім[2].

У 1375 годзе хадзіў разам з вял.кн.маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам супраць вял.кн.цвярскога Міхаіла Аляксандравіча. У 1380 годзе ва ўласным палку вял.кн. Дзмітрыя Іванавіча браў удзел у Кулікоўскай бітве. У 1386 годзе браў удзел у паходзе свайго дзядзькі вял.кн.смаленскага Святаслава Іванавіча на Віцебск, Оршу і Мсціслаў, загінуў у бітве з вялікалітоўскім войскам на рацэ Віхры.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Экземплярский А. В. Иоанн Васильевич, княжич смоленский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  2. Горский А. А. Русь: От славянского расселения до Московского царства -- М.: Языки славянской культуры, 2004.