Іван Андрэевіч Канавалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Канавалаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іван Канавалаў
Ivan Konovalov 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Андрэевіч Канавалаў
Нарадзіўся 18 жніўня 1994(1994-08-18)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Рубін
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2011 — 2012 Сцяг Расіі Спартак (Масква)
Клубная кар’ера*
2012 — 2013 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Амкар (Перм) 0 (0)
2014 Сцяг Расіі СКЧФ (Севастопаль) 8 (-10)
2015 Сцяг Расіі Астрахань 13 (-14)
2015 — 2016 Сцяг Сербіі Раднічкі (Ніш) 6 (-7)
2017 Сцяг Сербіі Бачка (Бачка-Паланка) 11 (-20)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (-11)
2018 — Сцяг Расіі Рубін (Казань)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.


Іван Канавалаў (нар. 18 жніўня 1994, Балашыха) — расійскі футбаліст, брамнік казанскага «Рубіна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец акадэміі маскоўскага «Спартака» імя Фёдара Чаранкова. У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевыя склады «Спартака» і пермскага «Амкара». У 2014 годзе перайшоў у севастопальскі СКЧФ, які выступаў у расійскай ПФЛ, аднак пазней СКЧФ разам з іншымі крымскімі клубамі быў выключаны з расійскіх турніраў, а вынікі матчаў ануляваны. Другую палову сезону 2014/15 правёў у складзе клуба «Астрахань», дзе быў асноўным брамнікам.

У ліпені 2015 года перайшоў у клуб «Раднічкі» з Ніша, які выступаў у сербскай Суперлізе, стаў другім брамнікам каманды. У студзені 2017 года перайшоў у іншы сербскі клуб — «Бачку», дзе стаў часцей з’яўляцца на полі.

У верасні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў з’яўляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды.

У чэрвені 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Канавалава ў казанскі «Рубін»[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]