Іван Карлавіч Стржалка
Іван Карлавіч Стржалка | |
---|---|
Дата нараджэння | не пазней за 1843 |
Дата смерці | не раней за 1883 |
Род дзейнасці | урач, акушэр |
Іван Карлавіч Стржалка (?-?) — беларускі ўрач, акушэр, хірург, гінеколаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Для азнаямлення з медыцынскай практыкай наведваў, між іншым, клінікі Берліна, Парыжа і Прагі[1][2].
Да 1865 года працаваў у Слуцку.
З 1865 года працаваў у Мінску[3].
11 снежня 1879 года ў Мінску па ініцыятыве доктара медыцыны С. К. Свянціцкага Мінскае таварыства ўрачоў на свае сродкі адкрыла «лякарню для прыходных бедных хворых». Узначальваў лякарню С. К. Свянціцкі, а яго памочнікам быў І. К. Стржалка. Гэта ўстанова была закрыта з-за недахопу фінансавання ў 1881 годзе[4].
Медыцынская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1863 годзе пры аказанні дапамогі сельскай парадзісе з запушчаным папярочным становішчам плоду зрабіў эмбрыяспондылатамію па сваім спосабе, «які адрозніваецца ад усіх іншых прапанаваных спосабаў і мае вялікую перавагу перад іншымі»: разрэзаў міжрабер’е падпахай у плоду, пранік у грудную поласць і падскурна, з боку грудной паражніны, падзяліў хрыбет. Дзякуючы гэтаму ўмяшанню адбыўся самаразварот плоду, роды скончыліся шчасна, маці засталася ў жывых[3].
23 лютага 1884 года С. К. Свянціцкі далажыў Таварыству мінскіх урачоў аб паспяхова праведзенай (у снежні 1883) разам з І. К. Стржалка аперацыі ліквідацыі пузырна-похвавага свіршча, які з’явіўся пасля працяглых і цяжкіх трэціх родаў[3].
Зноскі
- ↑ Национальный исторический архив Беларуси. Ф. 502. Общество минских врачей
- ↑ О. А. КУЛЬПАНОВИЧ. ПОСЛЕДИПЛОМНАЯ ПОДГОТОВКА ВРАЧЕЙ БЕЛАРУСИ (руск.)
- ↑ а б в И. К. Стржалко(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Медицина в эпоху позднего феодализма (конец XVIII в. — первая половина XIX в.) (руск.)