Іван Кірылавіч Утарушын
Іван Кірылавіч Утарушын | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1978 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэкстыльнае мастацтва[d] і жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Іван Кірылавіч Утарушын (8 кастрычніка 1921, с. Вязжыліна, Чыцінская вобласць, РСФСР — 8 жніўня 1978) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Вучыўся ў Р. Пашкова, В. Пачымайлава, Б. Заказнова. Дыпломная праца — комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння[1].
З 1952 года выкладаў у Львоўскім дзяржаўным інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952.
Выкладаў у 1962—1978 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член БСМ з 1967 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (тэкстыльны малюнак), а таксама ў жывапісе.
Асноўныя творы: комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння, узоры тканін для абіўкі мэблі «Лета», «Восеньскія лісты», «Палоскі», «Елачка», «Бяроз-ка», эскізы сукеначных набіўных тканін «Вясеннія ручаі», «Зімовая казка» і дэкаратыўных дываноў «Белая вежа» і «Лясная быль»; пейзажны цыкл «Закарпацце».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Утарушын Іван Кірылавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Нерчынска-Завадскім павеце
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Мастакі па тэкстылі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі