Іван Паўлавіч Рыжоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Паўлавіч Рыжоў
Нараджэнне 24 красавіка 1890(1890-04-24)
Смерць 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (48 гадоў)
Дзейнасць палітык

Іва́н Па́ўлавіч Рыжо́ў (24 красавіка 1890, в. Ілёў, Ніжагародская губерня — 28 чэрвеня 1938, Масква) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 красавіка 1890 года ў в. Ілёў (цяпер — Вазнясенскі раён Ніжагародскай вобласці Расіі).

Член РСДРП(б) з 1913 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на партыйнай рабоце. У 1920—1921 гадах — старшыня ніжагародскай губернскай надзвычайнай камісіі. У 1921—1923 гадах — загадчык арганізацыйным аддзелам Маскоўскага губкама РКП(б).

З мая 1923 года — сакратар Полацкага, з красавіка 1924 года — сакратар Віцебскага павятовых, са жніўня 1925 года — акруговага камітэта КП(б)Б. З 1927 года — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б. З чэрвеня 1928 года да мая 1932 года — старшыня Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі.

У 19241932 гадах — член ЦК, у 19271932 гадах — член Бюро ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (19241925 гг., 19271932 гг.) і Прэзідыума ЦВК БССР (19291932 гг.).

З 1932 года — ва Усесаюзным цэнтральным савеце прафесійных саюзаў, з 1934 года па чэрвень 1937 года — старшыня савета прафсаюзаў Усходне-Сібірскага краю.

У жніўні 1937 года арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай тэратыстычнай дзейнасці і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 чэрвеня 1938 года ў Маскве. Прах пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.

Рэабілітаваны пасмяротна 4 лютага 1956 года.