Іван Петравіч
| Нарадзіўся |
3 ліпеня 1993[1] (32 гады)
|
|||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 182 см | |||||||||||||||
| Вага | 78 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Іван Петравіч (нар. 3 ліпеня 1993, Крагуевац, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Раднічкі» з роднага горада Крагуевац, за асноўную каманду якога ў Суперлізе пачаў выступаць у сезоне 2011/12 і неўзабаве замацаваўся ў аснове. 10 мая 2014 года ў матчы з іваніцкім «Яварам» (3:3) адзначыўся голам са сваёй паловы поля[2].
У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з бялградскім «Партызанам». Аднак, замацавацца ў складзе не здолеў, правёўшы за клуб толькі два матчы ў Суперлізе. У красавіку 2017 года пакінуў «Партызан». У другой палове 2017 года выступаў у другім дывізіёне Славеніі за клуб «Брэжыцы».
У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[3]. У складзе «Гарадзеі» быў трывалым іграком асновы. У жніўні 2018 года пакінуў беларускую каманду[4].
У лютым 2019 года зноў апынуўся ў Славеніі, стаўшы іграком клуба «Кршко». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У складзе зборнай Сербіі да 19 гадоў выступаў на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе сербская каманда не здолела пераадолець групавы раўнд.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Сербіі: 2014/15
Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2015/16
Уладальнік Кубка Сербіі: 2016
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ivan Petrovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gol sezone u Superligi: Kapa dole gospodine Petroviću! (VIDEO)
- ↑ "Городея" подписала сербского полузащитника Петровича (руск.). football.by (18 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
- ↑ Сербский полузащитник Петрович покинул "Городею" (руск.). football.by (17 жніўня 2018). Праверана 2 верасня 2018.