Перайсці да зместу

Іван Платонавіч Мартынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Платонавіч Мартынаў
Дата нараджэння 12 жніўня 1938(1938-08-12) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Іван Платонавіч Мартынаў (н. 12 жніўня 1938, вёска Антонаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Аналітычныя ўласцівасці раўнанняў і сістэм трэцяга парадку), прафесар (1989).

Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1961). Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналітычных уласцівасцяў развязкаў дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.

  • Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // ДУ. 1985. Т. 21, № 6;
  • Уравнение Риккати и специальные системы третьего порядка без подвижных критических точек // ДУ. 1997. Т. 33, № 5 (разам з М.Лукашэвічам);
  • Сістэмы дыферэнцыяльных раўнанняў у камплексным абсягу. Гродна, 1999 (разам з Н.Бярозкінай, В.Пранько і А.Яблонскім).

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 139. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).