Жлобінскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жлобінскі раён
Герб
Coat of Arms of Žłobin, Belarus.png
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Уваходзіць у

Гомельская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Жлобін

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 54,59 %, руская 40,59 %
Размаўляюць дома: беларуская 23,9 %, руская 70,28 %[1]

Насельніцтва (2009)

104 871 чал,[1] (2-е месца)

Шчыльнасць

49,94 чал./км² (2-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 84,95 %,
рускія — 9,26 %,
украінцы — 1,84 %,
іншыя — 3,95 %[1]

Плошча

2 110,77[2] км²
(6-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора

151 м[3]

Жлобінскі раён на карце

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Жлобінскі раён на Вікісховішчы

Жлобінскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці.

Плошча раёна складае 2100 км² (6-е месца). Раён мяжуе з Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

У тэктанічных адносінах тэрыторыя раёна прымеркавана да Жлобінскай седлавіны і Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўэросту магутнасцю 20—40 м, у ледавіковых лагчынах да 80—100 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя да 45—50 м, мелавыя 10—115 м, юрскія 16—107 м, дэвонскія да 1000 м адклады. На поўдні раёна ў верхнім дэвоне вылучаецца саляносная тоўшча. Пад платформавым чахлом на глыбіні 700 м на паўночным захадзе і поўначы і 1500 м ніжэй узроўню мора на паўднёвым усходзе залягаюць пароды крышталічнага фундамента.

Вядомы радовішчы торфу, глін, пяскоў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня раёна пераважна ў можах Гомельскага Палесся, паўночны захад — у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 98% тэрыторыі на вышыні 130—145 м над узроўнем мора. Агульны нахіл тэрыторыі з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт 151,5 м (на поўдні, каля в. Дабрагошча); найменшая абсалютная адзнака 118 м (на паўднёвым усходзе, урэз Дняпра). Характэрны плоскія нізінныя ўчасткі, на паўночным захадзе забалочаныя.

Асноўныя рэкі — Днепр, Бярэзіна і Добасна. Іншыя рэкі: Выдрыца, Окра. Размешчаны ландшафтны заказнік Смычок і часткова — Выдрыца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе Жлобін становіцца валасным цэнтрам, а 17 ліпеня 1924 года — цэнтрам ізноў утворанага Жлобінскага раёна. У ліпені 1925 г. Жлобіну прысвоены статус горада. У студзені 1938 г. у сувязі з новым адміністрацыйным падзелам Жлобінскі раён быў уключаны ў Гомельскую вобласць.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зараз насельніцтва раёна складае 107,1 тыс. чалавек (2-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 72,2 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 156 населеных пунктаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная інфраструктура ўключае чыгункі МінскГомель і ОршаКалінкавічы, аўтадарогі БабруйскГомель, РагачоўСветлагорск. Па Бярэзіне і Дняпру ажыццяўляецца суднаходства.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. 3,0 3,1 GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]