Іван Якаўлевіч Фяцісаў
| Іван Якаўлевіч Фяцісаў | |
|---|---|
| Іван Фяцісаў, «Аўтапартрэт» (1994). | |
| Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1920 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 5 кастрычніка 1994 (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Іван Якаўлевіч Фяцісаў (21 кастрычніка 1920, Тума, Разанская вобласць, РСФСР — 5 кастрычніка 1994) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1937-1947), Брэсцкім педагагічным інстытуце (1947-1954). Пасля сканчэння навучання застаўся жыць у Брэсце. Прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі (1949). Выкладаў у студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці, затым у педвучылішчы[1].
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхалагічныя і сацыяльныя характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А. А. Ус (1959), «Даярка Н. Жук» (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ГРЭС (1960), ветэранаў Другой сусветнай вайны (1958-1980).
Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў у Брэсце, Баранавічах, Бярозе, Пінску, Століне, Камароўцы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- «Будаўніца»
- «Так было»
- «Дзед Сяўрук»
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фяцісаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 512. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Іван Фяцісаў // Каталог; Аўт. Чэснова Раіса Пятроўна; Рэд. Чабанюк Адэліна Архіпаўна — Тып. 1. З. 1422, Т. 1280. Мінск. 1991 — ст. 13
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Касімаўскім павеце
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Выпускнікі Іванаўскага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
- Мастакі Беларусі