Перайсці да зместу

Івон Фюрно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івон Фюрно
фр.: Yvonne Furneaux
Дата нараджэння 11 мая 1926(1926-05-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 2024(2024-07-05)[3] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Jacques Natteau[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, актрыса
IMDb ID 0299014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Івон Фюрно (фр.: Yvonne Furneaux, нар. 11 мая 1926 ці 1928, Рубэ) — французская актрыса кіно і тэатра.

Дачка англічаніна і францужанкі. Сапраўднае імя Івон Элізабет Скатчэрд. У 1946 годзе Івон Фюрно прыехала ў Вялікабрытанію і вывучала лінгвістыку ў Оксфардскім універсітэце. Таксама навучалася акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Творчую кар’еру пачала ў 1952 годзе, першапачаткова на малых ролях. Валодаючы эфектнай артыстычнай знешнасцю, Івон атрымлівала шматлікія прапановы як на тэатральнай сцэне, так і ў кінаіндустрыі. Яна грала пераважна тэмпераментныя характарныя ролі ў самых розных жанрах. Сярод найбольш удалых яе роляў варта назваць працы ў фільме Мікеланджэла Антаніёні «Сяброўкі» (1955), працы Федэрыка Феліні «Салодкае жыццё» (1959), псіхалагічнай драме Рамана Паланскі «Агіда» (1965), у фільме Клода Шаброля «Скандал» (1967), у стужцы Дзіна Рызі «Імем італьянскага народа» (1971). Пазней таксама здымалася ў фільмах заходнегерманскіх кінастудый.

Цяпер жыве ў Лазане.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Yvonne Furneaux // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Yvonne E. Natteau: May 11, 1926 - July 5, 2024 Праверана 18 ліпеня 2024.