Ігар Віктаравіч Волчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Віктаравіч Волчак
Дата нараджэння: 18 мая 1946(1946-05-18) (73 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Бацька: Віктар Мацвеевіч Волчак
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кампазітар, кінарэжысёр, мастак-мультыплікатар, кінакампазітар
Commons-logo.svg Ігар Віктаравіч Волчак на ВікіСховішчы

Ігар Віктаравіч Волчак (нар. 18 мая 1946) — беларускі мультыплікатар, рэжысёр, кампазітар мультыплікацыйных і гульнявых фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна. На кінастудыю «Беларусьфільм» прыйшоў ў 1968 годзе, спачатку ў якасці асістэнта мастака, рэжысёра. З 1979 па 1981 год гады вучыўся на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах пры Дзяржкіно СССР (майстэрня Юрыя Нарштэйна). Пасля заканчэння курсаў працуе рэжысёрам-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1987 года — член Саюза кінематаграфістаў СССР. Двойчы быў абраны на надзвычайных з'ездах старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў. У 1992—1997 гадах — дацэнт кафедры кіно і тэлебачання, кіраўнік курса рэжысёраў-аніматараў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Напісаў музыку больш чым да 40 фільмаў (дакументальныя, гульнявыя, мультыплікацыйныя). Рэжысёр вышэйшай катэгорыі. Мастацкі кіраўнік студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафестываляў (Германія, Францыя, Польшча і іншых).