Перайсці да зместу

Ігар Мікалаевіч Глебаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Глебаў)
Ігар Мікалаевіч Глебаў
Дата нараджэння 6 лістапада 1923(1923-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1986(1986-04-18) (62 гады)
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Ігар Мікалаевіч Глебаў (6 лістапада 1923, в. Будзінка, Бельскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 18 красавіка 1986) — беларускі скульптар.

Пляменнік скульптара Аляксея Глебава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1955 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў М. Керзіна, І. Крастоўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1956 года. Выкладаў у 19561964 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 19641976 гадах Беларускім політэхнічным інстытуце.

Член КПСС з 1944 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года.

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «На палявым стане», «Даяркі», «У тыле ворага», «Разведчыца», «Будаўніца», «Партрэт Наташы»; помнікі У. Леніну ў Лепелі, Ф. Скарыну ў Полацку, М. Калініну ў Мінску, загінулым воінам і партызанам ў г. Стоўбцы і ў калгасе «Гігант» на Бабруйшчыне (усе ў сааўтарстве).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі[1].

Зноскі