Помнік Францыску Скарыну (Полацк)
| Помнік | |
| Помнік Францыску Скарыну | |
|---|---|
| | |
| 55°29′03″ пн. ш. 28°46′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Полацк |
| Скульптар | А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў |
| Архітэктар | В. Марокін |
| Дата заснавання | 1974 |
| Дата пабудовы | 1974 год |
| Статус |
|
| Вышыня | 12 м |
Помнік Францыску Скарыну — першы ў свеце манумент Францыску Скарыну, узведзены ў 1974 годзе ў Полацку на пл. Ф. Скарыны.
Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і з’яўляецца заканчэннем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзала да гістарычнага цэнтра горада. Стваральнікамі помніка выступілі А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў, архітэктар В. Марокін. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Помнік Ф. Скарыну ў Полацку планавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўлены[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Францыску Скарыну (Полацк)- Помнік Францыску Скарыну (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнік Францыску Скарыну (Полацк) на сайце «Архіварта»
