Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Аляксей Канстанцінавіч Глебаў | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | руск.: Алексей Константинович Глебов |
---|---|
Дата нараджэння: | 11 (24) сакавіка 1908 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 2 кастрычніка 1968 (60 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | скульптар |
Месца працы: | |
Жанр: | |
Вучоба: | |
Уплыў на: | Анатоль Анікейчык, Андрэй Заспіцкі, Эдуард Астаф'еў |
Узнагароды: | |
Званні: | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944) |
Прэміі: |
![]() |
![]() |
Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) красавіка 1908, в. Звяровічы(руск.) бел., Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён(руск.) бел. Смаленскай вобласці, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[2] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб'яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
З 1955 г. выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[2]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[2].
Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[2].
Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.
У 1967 году Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.
У 1976 Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[3].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 1937—1940, не захавалася)
- Конная статуя Л. М. Даватара (гіпс, 1945, Абласны краязнаўчы музей, Віцебск)
- Партрэт У. І. Уладамірскага (бронза, 1949)
- Група «Максім Горкі і Янка Купала», 1949
- «Георгій Скарына» (дрэва, 1954),
- «Пасля працы. Улікоўшчыца» (1957)
- Група «Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917» (гіпс, 1957—1958) — усё ў Мастацкім музеі БССР, Мінск
- Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954) для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у Мінску.
- статуі «Юнацтва», «Плаўчыха» (абедзве 1963 год).
Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Леніна
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944)[4]
- Народны мастак БССР (1955)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976, пасмяртна)[4]
Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. I. Краўчанка)[5].
Зноскі
- ↑ Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Глебов Алексей Константинович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 149-150. — 737 с.
- ↑ К 105-летию народного художника Беларуси Алексея Глебова (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 Выставка «И дольше века…» (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 702 с. — 9500 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.)
- Никифоров П. П., А. К. Глебов. — М., 1960.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра скульптара. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Кавалеры ордэна Леніна
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР