Ігар Леанідавіч Бікешчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Леанідавіч Бікешчанка
Дата нараджэння 20 ліпеня 1948(1948-07-20) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Ігар Леанідавіч Бікешчанка (нар. 20 ліпеня 1948, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1966 года тэхнік, архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў ў праектным інстытуце «Белдзіпрагандаль», галоўны архітэктар праектаў і начальнік архітэктурна-тэхналагічнага аддзела.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

За час працы ўдзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве больш як 200 аб’ектаў грамадзянскага і прамысловага прызначэння ў Беларусі і Расіі. Асноўныя працы: сталовая ВА імя У. І. Леніна (1980), універсам у мікрараёне Кабушкіна-2 (1981), рэстаран «Свіцязь» (1982, з Я. К. Дзятлавым) у Мінску, рэстаран у Магілёве (1982), універсам «Люблін» у Брэсце (1986, з А. У. Жалдаковым).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджваўся дыпломамі архітэктурных конкурсаў, ганаровымі граматамі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бикещенко Игорь Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Бикещенко Игорь Леонидович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.