Іглаўскія горы
Выгляд
| Іглаўскія горы | |
|---|---|
| чэшск. Jihlavské vrchy | |
| 49°24′01″ пн. ш. 15°35′26″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горная сістэма | Чэшска-Мараўскае ўзвышша |
| Найвышэйшая вяршыня | Яваржыцы |
| Вышыня | 837 м |
Іглаўскія горы (чэшск.: Jihlavské vrchy) — горны хрыбет у Чэхіі і часткова на тэрыторыі Аўстрыі. Уяўляе сабой паўднёва-заходнюю частку Чэшска-Мараўскага ўзвышша.
Найвышэйшая вяршыня хрыбта — гара Яваржыцы (837 м). Горы складзены галоўным чынам гранітамі і гнейсамі. Зрэзаны густой сеткай рэк сістэмы Маравы і Влтавы. На схілах растуць іглічныя лясы з елі, ніжнія часткі схілаў выкарыстоўваюцца як раллі. Маюцца радовішчы каляровых і каштоўных металаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іглаўскія горы- Іглаўскія горы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.