Елка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Елка
Picea abies1.JPG
Елка еўрапейская.
Маладое дрэва.
Поўдзень Германіі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea A.Dietr.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18033
NCBI   3328
EOL   14029
GRIN   g:9366
IPNI   31978

Елка (Picea) — род вечназялёных аднадомных дрэў сямейства хваёвых. Каля 45 відаў.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня дрэў 30-35 м, часам да 50 м дыяметр да 120 см. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, радзей, пляскатая, завостраная. Жаночыя шышкі выцягнутыя, яйкападобныя, выспявабць у год цвіцення; мужчынскія шышкі дробныя.

Ценевынослівае дрэва. Жыве да 300—500 гадоў і больш.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

У Паўночнай Амерыцы расце сем мясцовых відаў елак, у тым ліку два буйных віды ў Скалістых гарах: елка Энгельманна (Picea engelmannii), каштоўная лесагаспадарчая парода вышынёй да 46 м, і блізкая па габарытах, але значна менш багатая елка калючая (Picea pungens). Для апошняй характэрна блакітнавата-зялёная ігліца, і некаторыя разнавіднасці гэтага дрэва, напрыклад добра вядомыя «серабрыстыя» елкі, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. На ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі — ад заліва Кука на Алясцы да поўначы Каліфорніі — расце елка сітхінская (Picea sitchensis); яна часта дасягае ў вышыню 60 м пры дыяметры ствала 2,4-3 м і з'яўляецца самым буйным прадстаўніком роду.

У Еўразіі шырока распаўсюджаныя елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), арэал якой распасціраецца ад Волгі да Пірэнеяў, і елка сібірская (Picea obovata) — адна з найважных лесаўтваральных парод на паўночным усходзе Еўропы і ў Сібіры. Сярод іншых відаў Старога Свету заслугоўваюць згадвання елка прыгожая, або японская (Picea polita), елка Алькокка, або двухкаляровая (Picea bicolor), таксама з Японіі, елка сербская (Picea omorika) і елка Сміта (Picea smithiana) з Гімалаяў.

На Беларусі 2 віды:[2] елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), якая ўтварае яловыя лясы, і елка блакітная (Picea pungens). У садах, парках, лясгасах інтрадукавана больш за 10 відаў; найбольш пашыраныя: елка калючая (Picea pungens), канадская, або белая (Picea glauca), сербская (Picea omorika), сібірская (Picea obovata), аянская (Picea jezoensis), карэйская (Picea koraiensis ).

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Елка выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці, для вырабу некаторых музычных інструментаў. Большасць відаў выкарыстоўваюцца таксама як дэкаратыўныя дрэвы.

Зноскі