Ігнат Жаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Жаба
Ignacy Żaba
Касцеша
Касцеша
Род дзейнасці каталіцкі святар, асветнік, паўстанец
Дата смерці 1873
Месца смерці

Ігнат Жаба (польск.: Ignacy Żaba (Żabo); нар. каля 18161873, Павянец, Аланецкая губерня, Расійская імперыя) — каталіцкі святар, асветнік, удзельнік паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1855—1863 гадах пробашч Гальшанскай парафіі[1]. Адыграў важную ролю ў падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. У «маніфестацыйны» перыяд падрыхтоўка праводзілася, як правіла, праз распаўсюджванне агітацыйных улётак, антыўрадавых твораў, спеваў забароненых гімнаў і інш. Немалая заслуга ў гэтым належыць ксяндзу Ігнату Жабе[2]. У сваім касцёле ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета ён быў ініцыятарам спеваў будучага паўстанцкага гімна «Boże, coś Polskę  (польск.)» і святкавання 31 ліпеня 1861 г. гадавіны яднання Каралеўства Польскага з Вялікім Княствам Літоўскім, дзе «сам адпеў з вялікай пышнасцю»[3]. У далейшым Жаба стварыў школу для мясцовых дзяцей, якая пазней расійскімі ўладамі была прызнана шкоднай і зачынена[4]. Падчас стварэння школы зрабіў публічную прамову ў касцёле супраць русіфікацыі, абвясціў народу, які сабраўся ў касцёле, што, не шкадуючы ні асабістых сіл, ні грошаў, арганізуе ў сваім доме школу[5]. У гэтай школе дзеці вывучалі польскую мову і карысталіся падручнікамі без дзяржаўнай цэнзуры.

7 лютага 1863 года за публічнае супраціўленне русіфікацыі быў арыштаваны, зняволены ў былым кляштары дамініканцаў у Вільні[6]. 4 чэрвеня за сваю дзейнасць Жаба быў сасланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства ў горад Павянец Аланецкай губерні з секвестрам маёмасці[7][8]. Жыў у Павянцы. Верагодна, ён атрымліваў грашовую дапамогу з краіны па просьбе духоўных уладаў. Трагічна памёр у 1873 г. у Павянцы (утапіўся ў рацэ).

Зноскі

  1. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 249.
  2. Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124.
  3. Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124—125.
  4. Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 125.
  5. Paweł Franciszek Kubicki,. Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 495. — 791 с.
  6. Paweł Franciszek Kubicki,. Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 496. — 791 с.
  7. Матвейчык, Дз. Ч.,. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 215. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  8. Paweł Franciszek Kubicki,. Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 497. — 791 с.