Ігнат Скіндэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Скіндэр
Шранява
Шранява
маршалак шляхты Лідскага павета
1816 — 1819
маршалак шляхты Лідскага павета
1824 — 1827
Пераемнік Рамуальд Кастравіцкі

Род Скіндэры[d]

Ігнат Скіндэр (польск.: Ignacy Skinder; ? — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Скіндэраў герба «Шранява».

У час руска-французскай вайны 1812 года прызначаны падпрэфектам Лідскага павета. 15 жніўня ва ўсіх беларускіх гарадах былі зладжаны ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння Напалеона. Пра святкаванні ў Лідзе пісаў «Kurier Litewski» № 68, 1812[1]:

" У 10 гадзін раніцы падпрэфект Лідскага павета, Ігнацы Скіндар, акружаны абывацелямі і мясцовымі службоўцамі розных ведамстваў, адправіўся з прэфектуры ў Фарны касцёл для прынясення самых гарачых малітваў Каралю Каралёў за цуд, створаны Яго творчай правіцай для нашай Радзімы. "

Маршалак шляхты Лідскага павета ў 1816—1819 і 1824—1827 гадах[2].

Зноскі