Герольд Litherland
Выгляд
| «Герольд Litherland» | |
|---|---|
| Тып | навуковы часопіс[d] |
| Заснавальнік | Аляксей Іванавіч Шаланда |
| Выдавец | ЮрСаПрынт[d] |
| Галоўны рэдактар | Віталь Уладзіміравіч Галубовіч |
| Заснавана | 2001 |
| Тэматыка | геральдыка |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | |
«Герольд Litherland» — навуковы геральдычны часопіс. Заснаваны ў 2001 годзе беларускім гісторыкам Аляксеем Шаландам[1]. У 2015—2019 гг. не выдаваўся. Выданне часопіса адноўлена ў 2020 годзе з выпуска № 21, які выйшаў у гродзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт»[2].
Галоўны рэдактар (станам на 2022 год) часопіса Віталь Галубовіч, у рэдакцыйную раду ўваходзяць Сяргей Амелька, Герман Брэгер , Яўген Глінскі, Андрэй Радаман, Сяргей Рыбчонак, Андрэй Янушкевіч[1].
Часопіс выходзіць на беларускай мове раз у квартал і распаўсюджваецца толькі па заказе. Наклад 100 асобнікаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Інфармацыя пра часопіс у нумары 23 (2022)
- ↑ Герольд Litherland. «ЮрСаПрынт»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2023. Праверана 25 ліпеня 2023.