Ігнацы Загурскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацы Загурскі
Ignacy Zagórski.jpg
Дата нараджэння 1788
Дата смерці 1854
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, нумізмат
Альма-матар

Ігнацы Загурскі або Ігнацы Загорскі (польск.: Ignacy Zagórski; 17881854) — польскі нумізмат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. Загурскі. «Monety dawnej Polski…», Варшава, 1845

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Тарнове, вышэйшую - у Кракаве і ў Варшаве, дзе паступіў на службу спачатку чыноўнікам у фінансавую дырэкцыю, а потым настаўнікам у Варшаўскі ліцэй. У 1818 г. прызначаны сакратаром урадавай фінансавай камісіі і служыў па ведамстве фінансаў да 1851 года; адначасова да 1849 года ён складаўся першым сакратаром у Варшаўскім дабрачынным таварыстве.

Сканаў і быў пахаваны ў 1854 годзе ў Пётркаве Трыбунальскім.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Усю вольную ад службовых заняткаў час Загурскі прысвячаў нумізматыцы, спецыялізуючыся ў вывучэнні польскіх манет з XVI па XVIIІ стагоддзе ўключна. Працы і даследаванні яго ў гэтай галіне паслужылі асноўнымі кіраўніцтвамі для пазнейшых польскіх нумізматаў.

Член Археалагічнага таварыства ў Пецярбургу і Берліне. Дзякуючы дапамозе Эдварда Раставецкага выдаў у 1845 годзе працу Monety dawnej Polski, jako też prowincji i miast do niej niegdyś należących, z trzech ostatnich wieków, якая дасюль не згубіла актуальнасці. У 1847 — Skorowidz monet polskich z trzech ostatnich wieków.

Акрамя асноўных прац, Загурскі надрукаваў шэраг артыкулаў па тым жа пытанні ў «Biblijotece Warszawskiej».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]