Ігнацій Бжастоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацій Бжастоўскі
POL COA Strzemię.svg
«Стрэмя» — герб Бжастоўскіх
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 1823
Смерць: 1875
Род: Бжастоўскія

Ігнацій Бжастоўскі (1823 — 1875, Енісейская губерня) — прадстаўнік роду Бжастоўских, грамадскі і палітычны дзеяч, асветнік[1]. Удзельнік паўстання 1863-64 гадоў[2].

Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога служыў асэсарам у Магілёўскай палаце цывільнага суда, пасля старшынёй палаты карнага суда. Яго дом з'яўляўся свецкім салонам Магілёва[1][2].

У маі 1862 удзельнічаў у з'ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губерні. Падчас паўстання член грамадзянскай камісіі ў Сенненскім павеце, магілёўскі паўстанцкі ваявода. У пачатку 1863 года распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай[1]. У чэрвені 1864 сасланы ў Енісейскую губерню, дзе і памёр[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах)..
  2. 2,0 2,1 2,2 Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gieysztor J. Pamiętniki. Wilno, 1913; PSB. III. z. 1.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах)..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]